Новости

Дэмакратыя ў школьнай сталовай: як праходзіць эксперымент з харчаваннем дзяцей у Гродне

Прыкладныя меню ў школе плануюць на два тыдні. У наступныя два тыдні яно паўтараецца, але ўжо без пазіцый, якія дзеці назвалі нясмачнымі. Іх замяняюць на новыя варыянты. Так цяпер выглядае харчаванне ў сярэдняй школе № 37 Горадні.

Эксперымент над арганізацыяй харчавання беларускіх школьнікаў доўжыцца два з паловай тыдня. З Гродна ў ім удзельнічае сярэдняя школа № 37. Паводле звестак анкетавання, 90% апытаных адзначылі, што новае харчаванне ім падабаецца, паведамляе «Гродна Плюс». Да пачатку эксперыменту ежай у школе былі задаволеныя ўсяго 30%. Пры гэтым сітуацыю са школьным харчаваннем спрабуюць палепшыць ужо не першы раз.

Чытайце таксама: Школьное питание: что говорят дети и что изменит эксперимент?

Без малочнага супу, але з бургерамі

У меню сталовай з’явіўся фастфуд, складзены з улікам дзіцячай дыеты. Ежу гатуюць з натуральных інгрэдыентаў без шкодных дадаткаў. Першакласнікі ацанілі хот-догі і бургеры, старшакласнікі - супы, дзецям спадабаліся тварожныя блінцы.

Абедзеннае меню значна пашырылася. Зараз у ім розныя віды супаў і другіх страў, салаты, закускі і напоі. Дзеці хваляць боршч, капусту, расольнік, дранікі, запечаную курыцу, пюрэ з біфштэксам. У буфеце з’явіліся шніцаль, бульбяныя аладкі, дранікі, рыба, смажаная ў цесце.

З таго, што было раней, прыбралі малочныя супы, аўсяную кашу замянілі на іншыя крупы. Што дзецям падабаецца, а што не, вызначаюць паводле ацэнак на дошцы і ямркуюць з адходаў - недаедзеных страў.

Цяпер школьнікі таксама могуць ставіць адзнакі. Скрыншот рэпартажу"Гродна Плюс"

Раней абяцалі, што ў сталовых з’явяцца гародніна, а выпечку ўласнай вытворчасці будуць рабіць з паменшанай колькасцю цукру. У буфетах больш не будзе шакаладу і зефіру, але з’явяцца кукурузныя палачкі, цукеркі з ягад і садавіны, больш ёгуртаў, тваражкоў, малочных кактэйляў і сокаў. Прадукцыя для буфетаў будзе з пазнакай"для дзіцячага (школьнага) харчавання". Напрыклад, печыва-саломка з паніжаным утрыманнем цукру і павялічанай колькасцю кальцыя і вітамінаў. Рэцэптуру распрацоўвалі сумесна з Акадэміяй навук.

Цану пакінулі, час змянілі

Меню падбіралі так, каб цана на харчаванне не паднялася. Як і раней, бацькам дзяцей 6−10 гадоў іх абед абыйдзецца ў 2,2 рублі, дзяцей 11−18 гадоў - у 2,54 рублі. Раней адзначалі, што бацькі не будуць аплачваць дні, калі дзеці адсутнічалі на занятках. Трэба напярэдадні папярэдзіць настаўніка, што дзіця не будзе ў школе. Плаціць трэба штомесяц не пазней за 25-ы лік месяца.

Час для харчавання змянілі так, каб дзеці паспелі прагаладацца пасля дома. Прамежак паміж пачаткам працы школы або пачаткам заняткаў і першым прыёмам ежы павялічыўся. Раней дзеці елі ў 8:45, цяпер яны прыходзяць у сталовую ў 10:35.

Як доўга працягнецца эксперымент і што потым

Калі меню адпрацуюць, у школе зноў арганізуюць дэгустацыйны стол для бацькоў, каб яны бачылі, як харчуюцца іх дзеці, распавёў начальнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Сяманчык. У будучыні аддзел адукацыі таксама будзе праводзіць анкетаванне школьнікаў, каб зразумець, што яны хочуць бачыць у меню.

Пілотны праект будзе доўжыцца да 31 траўня. Па выніках будуць вырашаць, ці з’явіцца такое новае меню ў астатніх школах.

У Гродзенскай вобласці ў эксперыменце ўдзельнічаюць таксама школа № 1 у Шчучыне і вярэйкаўская сярэдняя школа. Пакуль на новую сістэму харчавання перавялі па некалькі школ з кожнага рэгіёна краіны.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025