Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна завяршыла конкурс на слоган у гонар яго 45-годдзя. З 10 варыянтаў прыйшлося пакінуць тры.
Праз народнае галасаванне ў Telegram-канале адміністрацыі выбралі слоган «Кастрычніцкі раён Гродна — сэрцу родны» (аўтарка Юлія Лысава).
Журы выбрала аптымістычнае сцвярджэнне «Счастливая история начинается здесь» (аўтарка Аляксандра Карпуць).
Слоган са згадваннем юбілею таксама спатрэбіцца. Для яго выбралі «45 — путь пройденный вместе!»
(аўтарка Алена Сонец).
Адміністрацыя абяцае надалей выкарыстоўваць усе тры слоганы-пераможцы.
Паводле першапачатковых умоў конкурса, слоган павінен быў «змяшчаць інфармацыю пра адметныя рысы і перавагі Кастрычніцкага раёна Гродна, быць кароткім і ёмістым».
З атрыманых больш за 200 прапаноў журы адміністрацыі раёна і выбрала на свой густ 10:
- У будучыню — надзейнай дарогай!
- Октябрьский в лидерах район. Мечтой народной окрылен!
- 45 — не так уж мало, для того, кто сделал много!
- Кастрычніцкі раён Гродна — сэрцу родны!
- Вдохновение, энтузиазм, успех. Октябрьский район для всех!
- Счастливая история начинается здесь!
- Октябрьский район — вместе творим историю успеха!
- 45 лет — уверенное движение вперед!
- Шануем мінулае, ствараем сучаснасць, крочым у будучыню!
- 45 — путь, пройденный вместе!
Да юбілею раёнаў таксама вырашылі стварыць відэаролік «Кастрычніцкаму раёну Гродна 45 гадоў» і фільм для Ленінскага раёна. Кожны з іх каштуе па 9000 рублёў, сродкі - з гарадскога бюджэту. Гродзенскі гарвыканкам таксама замовіў прэзентацыйны фільм пра Гродна за такую ж сумму.