Фото иллюстративное. Olga Guryanova, unsplash.com
Станам на 24 студзеня ў Гродзенскай вобласці патрэбна 465 лекараў-спецыялістаў. З іх 101 спецыяліст патрэбен у самім Гродне. Ім прапануюць месца ў шпіталях і паліклініках ад 0,12 да 1 стаўкі. Заробак — ад 66,5 да 1600 рублёў.
Самая высокая прапанова па заробку для лекара-спецыяліста ў Гродне — у 23-м санітарна-эпідэміялагічным цэнтры Узброеных сілаў Беларусі. Там прапануюць ад 1500 да 1700 рублёў (гэта сума да падаткаабкладання, то бок ад яе трэба яшчэ адняць 13%) за поўную стаўку. Наступная па грашах прапанова — вакансія лекара-спецыяліста ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы: ад 1400 да 1490 рублёў за стаўку.
За адзін толькі дзен 24 студзеня 2023 года на сайце Службы занятасці насельніцтва апублікавалі 18 вакансій лекараў-спецыялістаў па Гродзенскай вобласці. Агулам па Беларусі не хапае 4,6 тыс. лекараў-спецыялістаў. Адна з прычын кадравага дэфіцыту — працоўная міграцыя, лічыць zerkalo.io.
У лістападзе 2021 года Аляксандр Лукашэнка казаў, што лекарам нельга плаціць заробак менш за 2000 рублёў. «Узровень гэтых заробкаў для лекараў трэба захаваць. Лекары пойдуць у нас у бюджэтнай сферы як лакаматыў па заробках, будзем і настаўнікаў падцягваць. Не можа быць краіны без лекара альбо настаўніка».
Тады ж Лукашэнка прапаноўваў, каб маладыя спецыялісты пасля сканчэння ўніверсітэта адпрацоўвалі 10 гадоў.
«Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца — прыйшоў, скончыў. Мы цябе падрыхтавалі - напрыклад, адпрацуй 10 гадоў. Потым хочаш кудысьці з’ехаць — аплаці нам кошт таго, што мы цябе навучылі, і едзь. Альбо няхай тыя заплацяць, куды ты паедзеш. Тады з’ехаў і з’ехаў - прыйшлі маладыя, новыя. Нам трэба паставіць усе кропкі над і», — сказаў тады Лукашэнка.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…