Новости

У Мастоўскім раёне судзілі дырэктара саўгаса за тое, што дорага лячыў жывёл. Як яго пакаралі

У Мастоўскім раёне за перавышэнне паўнамоцтваў і крадзеж асудзілі былога кіраўніка сельгаспрадпрыемства. Яго абвінавацілі ў лячэнні жывёл не за 2,8 рубля, а за 70.

Былы кіраўнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Мастоўскага раёна заключыў дамовы на ветэрынарныя паслугі для буйной рагатай жывёлы з індывідуальным прадпрымальнікам. Па іх умовах кошт лячэння аднаго жывёльнага склала 70 па дамове за кастрычнік 2021 і 35 рублёў па дамове ў лютым 2022 года.

З сакавіка 2021 года ў прадпрыемства ўжо быў заключаны дагавор з Мастоўскай раённай ветэрынарнай станцыяй. Згодна яму, лячэнне адной жывёлы павінна было каштаваць 2,84 рубля. Як выявіла следства, абвінавачваны ведаў пра дамову.

У выніку з-за лячэнне 662 жывёл па цэнах іпэшніка суд ацаніў прычыненую гаспадарцы шкоду ў 28,2 тыс.рублёў. Акрамя гэтага, абвінавачаны купляў дэталі для свайго асабістага аўто на грошы гаспадаркі. Яны абышліся ў 1,4 тыс.рублёў.

Суд Мастоўскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 1 арт. 426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) і ч. 1 арт. 210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць таксама пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Былога дырэктара асудзілі на адзін год папраўчай калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 80 базавых велічынь (2,56 тыс. рублёў). Таксама ён павінен кампенсаваць шкоду прадпрыемству на суму 28,2 тыс. рублёў.

Судовыя рашэнні ўступілі ў законную сілу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025