У 2023 годзе ў Гродне плануюць адрамантаваць 50 двароў і 16 вуліц. Працы павінны пачаць у бліжэйшыя дні, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс» са спасылкай на гарадскую ЖКГ.
Спіс аб’ектаў ужо склалі і зацвердзілі, фінансаванне таксама прадугледзелі. На праблемных тэрыторыях хочуць замяніць асфальт і бардзюры, прывесці да ладу пешаходныя сцежкі і заезды. Там, дзе будзе неабходнасць, спілуюць старыя дрэвы і пасадзяць новыя.
За пяць гадоў камунальныя службы плануюць адрамантаваць усе гарадскія двары. У 2022 годзе ў Гродне адрамантавалі больш за 50 тэрыторый. Але Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт планаваў адрамантаваць 150 двароў.
У 2022 годзе ў Гродне налічваласая 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонта. Год таму гарвыканкам планаваў іх адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў. Паводле «Гродна Плюс», гэта першае настолькі маштабнае абнаўленне за апошнія 20 гадоў.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…