У 2023 годзе ў Гродне плануюць адрамантаваць 50 двароў і 16 вуліц. Працы павінны пачаць у бліжэйшыя дні, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс» са спасылкай на гарадскую ЖКГ.
Спіс аб’ектаў ужо склалі і зацвердзілі, фінансаванне таксама прадугледзелі. На праблемных тэрыторыях хочуць замяніць асфальт і бардзюры, прывесці да ладу пешаходныя сцежкі і заезды. Там, дзе будзе неабходнасць, спілуюць старыя дрэвы і пасадзяць новыя.
Якія двары адрамантуюць і заасфальтуюць у 2023 годзе
- вул. Леніна, 24, 26, 30;
- вул. Паповіча, 15, 33;
- вул. Вольгі Соламавай, 62, 68, 84, 88, 90, 92,96,98,98/1, 100;
- праспект Касманаўтаў, 50;
- вул. Белуша, 2
- вул.Савецкіх пагранічнікаў, 51/1, 51/2;
- Друскенікскі тупік, 2;
- праспект Будаўнікоў, 9, 11, 13, 17 А, 21, 23, 25, 27, 29, 29А;
- праспект Янкі Купалы, 20, 22,24;
- праспект Кляцкова, 98;
- вул. Гая, 11, 17, 17 А, 19, 21, 23, 25, 27, 29;
- вул. Лізы Чайкінай, 26;
- вул. Фурсенка, 4;
- вул. Грыгаровіча, 3;
- вул. Садакова 4 А, 6.
Якія вуліцы і дарогі заасфальтуюць у 2023 годзе
- вул. Свярдлова;
- вул. Лізы Чайкінай;
- вул. Рэпіна;
- вул. Дарвіна;
- вул. Урублеўскага;
- вул. Курчатава;
- праспект Будаўнікоў;
- вул. Асфальтная;
- вул. Забалаць;
- вул. 1 мая;
- участак дарогі Н-6052 ад аўтадарогі М-6 да кальцавой развязкі на Скідзельскай шашы;
- пад’езд да прадпрыемства «Гроднадругчармет» ад Скідзельскай шашы ў раёне ТЭЦ-2;
- вул. Цітова на ўчастку ад вул. Савецкіх пагранічнікаў да вул. Лелявеля
- праспект Касманаўтаў;
- вул. Паповіча на ўчастку ад вуліцы Савецкіх пагранічнікаў да вул. Вясенняя;
- вул. Старамалышчынская на ўчастку ад вул. Белыя Росы да разваротнага кола «Забалаць» праз чыгуначны пераезд.
Першае маштабнае абнаўленне за 20 гадоў
За пяць гадоў камунальныя службы плануюць адрамантаваць усе гарадскія двары. У 2022 годзе ў Гродне адрамантавалі больш за 50 тэрыторый. Але Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт планаваў адрамантаваць 150 двароў.
У 2022 годзе ў Гродне налічваласая 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонта. Год таму гарвыканкам планаваў іх адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў. Паводле «Гродна Плюс», гэта першае настолькі маштабнае абнаўленне за апошнія 20 гадоў.