Паслугі па дэратызацыі і дэзінсекцыі з адной крыніцы закупляе Гродзенскае абласное клінічнае патолагаанатамічнае бюро. На ўсе выдаткуюць 321 рубель з бюджэту вобласці і ўласных сродкаў. Працэдуру завершаць да канца 2023 года.

Дэратызацыю правядуць у Гродне, Навагрудку і Лідзе, дезінсекцыю — у Лідзе і Навагрудку.

Спачатку аб’екты абследуюць на вызначэнне заселенасці прусакамі і грызунамі. Потым — знішчаць іх з дапамогай радэнтыцыдаў, інсектыцыдаў і іншых сродкаў. Працэдуру будуць паўтараць кожны месяц.

Калі працэдуру праводзілі апошні раз, даведацца не ўдалося.