Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валянціна Пяшко на пасаду рэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Гэта адбылося 17 студзеня 2023 года падчас разгляду кадравых пытанняў.

Што вядома пра новага рэктара
Валянціну Пяшко 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Гродне і скончыў сярэднюю школу № 21. Да свайго прызначэння на пасаду рэктара ён быў першым прарэктарам ўніверсітэта. Пяшко заменіць Вітольда Песціса, які быў рэктарам з 1995 года.
Таксама Пяшко працаваў на біятэхналагічным факультэце, на кафедры генэтыцы і развядзення сельска-гаспадарчых жывёлаў. Новы рэктар мае навукую ступень — Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Якія яшчэ назначэнні адбыліся ў Гродне
Таксама 17 студзеня 2023 года Дзяніса Конана прызначылі на пасаду кіраўніка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама. Раней ён працаваў у Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Чытайце таксама: «Преподаватель в реанимации, учимся в штатном режиме». Студенты о коронавирусе в аграрном университете Гродно