Былы будынак ПВТ на вуліцы Мітрапаліта Філарэта, 2/3 прапануюць у арэнду. Яго цяперашні ўласнік — валейбольны клуб «Гродзенскі камунальнік».

Плошча будынка — 157 кв. м. Пачатковы кошт — 663 тысяч рублёў. Усе камунікацыі падлучаныя.

Па ўмовах таргоў, там можна размясціць офісы, аказваць IT або адукацыйныя паслугі, адкрыць навучальныя курсы. Будынак прапануюць арандаваць на тры гады.

Аўкцыён прызначаны на 31 студзеня. Заявы на ўдзел прымаюць да 25 студзеня, да 17:00.

Комплекс з чатырох будынкаў на Філарэта быў пабудаваны 1895−1912 гадах у стылі эклектыкі, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўяўляе гістарычную каштоўнасць.

Да 1940-х гадоў там размяшчалася Гродзенская акруговая бальніца. З 1944 да 2009 комплекс належаў гродзенскаму пагранатраду, пасля — пуставаў. У 2016 годзе былыя казармы і тэрыторыю больш за 1,5 тысяч кв. м перадалі гродзенскаму аддзелу рэгіянальнага развіцця Парку высокіх тэхналогій. Будынкі рэканструявалі, тэрыторыю прывялі ў парадак.

У жніўні 2019 года Гродзенская адміністрацыя ПВТ пераехала ў Мінск. У Гродне застаўся адукацыйны цэнтр ПВТ, які ўключае IT-Academy для дарослых і ITeen Academy для дзяцей.

Чытайце таксама: