Палітвязень Дзяніс Івашын захварэў пасля карцара і трапіў у каранцін. У гродзенскай турме не дазваляюць адпраўляць паштоўкі на польскай мове. У ГУБАЗ пашпарт і карту паляка затрыманага знішчылі ў шродары. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 9 па 16 студзеня.
Аднаму са зняволеных у гродзенскай турме не дазволілі адправіць паштоўкі з віншаваннямі з каталіцкімі Калядамі на польскай мове, паведамілі чытачы Telegram-канала «Право имеют». Таксама зняволенаму не даходзяць лісты з Польшчы.
Раней аб падобных праблемах з допісам паведамляў журналіст Анджэй Пачобут. Яму не даходзілі лісты ад сына на польскай мове.
— Мы пастаянна патрабуем яго неадкладнага вызвалення. Мы робім таксама дзеянні, аб якіх я не магу публічна гаварыць. Падобныя крокі мы рабілі ў дачыненні да іншых асоб, бяспраўна арыштаваных у Беларусі. Не ва ўсіх выпадках яны заканчваліся поспехам. Я запэўніваю — кожны дзень мы дзейнічаем па справе вызвалення Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў у Беларусі, — запэўніў polskieradio.pl намеснік кіраўніка польскага МЗС Павел Яблоньскі.
Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў сакавіку 2021 года. Яго вінавацяць у нібыта «распальванні нацыянальнай варожасці». КДБ Беларусі ўнёс яго ў спіс асоб, якія «ажыццяўляюць тэрарыстычную дзейнасць».
Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде» паведаміў, што затрыманы — 18-гадовы Аляксей Рамановіч, студэнт гістфака БДУ.
Хлопец пакідаў каментары ў чатах падчас пратэстаў, быў на фота «страйку» ў гімназіі з БЧБ-сцягам, які адправілі ў чат-бот Nexta, прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «План Перамога».
Сілавікі паведамілі, што хлопец «атрымае штраф і пойдзе на свабоду», паколькі раскаяўся.
Пра гэта былы арыштант расказаў «Вясне». «Яшчэ са мной сядзеў Аляксей, які вярнуўся з Польшчы. Ён працаваў там і прыехаў да сям'і. Ягоная радня з Гомельскай вобласці, а ён адразу паехаў у Мінск, дзе яго і затрымалі. Ён там збіраўся ехаць да радні, але не паспеў. Яго не білі. Але ў ГУБАЗіКу ўсе ягоныя тры дакументы: пашпарт, працоўную дамову і карту паляка — знішчылі ў шродары са словамі: «Папрацаваў там, папрацуеш тут».
Але хтосьці яшчэ распавядаў, што разарвалі пашпарт. Запыталіся, за што сядзіць, а ён сказаў, што выходзіў у Варшаве ў 2020 годзе. Знайшлі рэпост у яго нейкі ў той жа Варшаве", — расказаў былы арыштант.
Таксама ў аднаго з арыштантаў на Акрэсціна адабралі польскую візу і правы. «Са мной сядзеў чалавек, у якога адабралі польскую працоўную візу і быццам нават правы, сказаўшы «Ну, адновіш», — паведаміў «Вясне» былы арыштант, які нядаўна выйшаў з Акрэсціна.
Аб гэтым «Медиазоне» расказаў яе адвакат Антон Гашынскі. У верасні Сапега прайшла першы этап памілавання.
Сапегу затрымалі разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі самалёта Ryanair у Мінску. Яе называюць рэдактарам канала «Чорная кніга Беларусі» і ў траўні 2022 года асудзілі да шасці гадоў калоніі.
6 студзеня Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар на сем сутак. Прычына пакуль невядомая. У карцары Дзяніс захварэў ад холаду і звярнуўся да турэмных лекараў. Яго агледзелі і змясціў у каранцін. Фізічны стан Дзяніса было настолькі дрэнным, што медык дазволіў яму удзень ляжаць на ложку.
«Сам Дзяніс казаў, што адчувае праблемы з дыханьнем, магчыма гаворка йдзе пра віруснае рэспіраторнае захворваньне. <…> Усе факты катаваньняў, зьдзекаў, негуманнага абыходжаньня і парушэньняў правоў Дзяніса мы фіксуем і апрылюдніваем, бо агалоскі сваіх чорных справаў злачынцы баяцца ня менш, чым адказнасьці за іх», — напісала яго жонка Вольга.
У перадачы Івашыну не прынялі аднаразовыя медыцынскія маскі.
Прадстаўнікі адміністрацыі гродзенскай турмы не змаглі знайсці час сустрэцца з маці Дзяніса.
Тelegram-чат «ЧАТ БЕЛАРУСЬ СЕЙЧАС» прызнаны экстрэмісцкім па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 9 студзеня 2023 года.
Такое рашэнне 21 снежня 2022 года прыняў Гродзенскі абласны суд.
Арганізацыя праіснавала пяць гадоў. Яна была зарэгістравана па вул. Зярнова, д. 6. У арганізацыі стваралі петыцыю па выкараненні жорсткага абыходжання з жывёламі.
Асуджанага на 3,5 года калоніі лекара з Ліды Андрэя Красніка прызналі палітвязнем.
Эдвард Вільчэўскі, Андрэй Мацонка, Анатоль Лявонік з Гродна 13 студзеня папоўнілі спіс «экстрэмістаў». Яны адбываюць пакаранне.
Пра гэта піша «Вясна».
У гродзенскай турме асуджаным па «справе Аўтуховіча» пагражаюць карцарам, прымушаюць распранацца ў халодным памяшканні, штурхаюць і б’юць. Ужо тыдзень невядома, дзе знаходзіцца баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. «Над усімі імі цяпер здзекуюцца, ператрусы бясконцыя, распранаюць ў халодным памяшканні, падкідваюць паперкі з надпісамі, накшталт „малявы“», — заявіла «Позірк. Навіны пра Беларусь» жонка Уладзіміра Гундара Алена.
Яго дачка Інга Стромская распавяла, што ўжо тыдзень дакладна невядома, дзе знаходзіцца бацька. «Яго гвалтоўна вывелі з праслухоўвання аўдыёматэрыялаў пасяджэння, куды цяпер водзяць усіх фігурантаў. У гэты момант тата паспеў крыкнуць, што яго б’юць там. Пасля гэтага ў калідорах уключылі музыку, і больш нічога пра яго невядома», — сказала Стромская.
11 студзеня ў Слоніме работнікі міліцыі затрымалі Паўла Севасцьяна. Трое супрацоўнікаў у балаклавах надзелі на яго кайданкі, пасадзілі ў машыну і павезлі ў райаддзел міліцыі. У міліцыі яму сказалі, што ён затрыманы за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі. Яму паказалі некалькі фатаграфій. Участковы склаў пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, і Паўла змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Раніцай у ізалятары быў суд па скайпе. Павел заявіў хадайніцтва аб пошуку адваката, якое суддзя задаволіў. Яго выпусцілі да наступнага судовага паседжання, паведамляе «Газета Слонімская».
Наступнае судовае пасяджэнне па справе сланімчаніна прызначана на 20 студзеня.
10 студзеня стала вядома пра затрыманне адміністратара Telegram-канал «Гродно центр 97%». На камеру хлопец сказаў, што яго затрымалі за ўдзел у мітынгах, заклік да ўдзелу ў іх, «паліць аўтазакі» і ўжываць гвалт у адрас міліцыі. «На гэты момант у апазіцыйных дзеяннях не знаходжуся, апазіцыйных поглядаў не маю», — удакладніў затрыманы.
Яны лічаць, што для вызвалення іх родных робяць недастаткова. Каб прыцягнуць увагу да праблемы, пад якім падпісаліся 29 чалавек. «Мы са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што для вызвалення нашых родных сёння робіцца недастаткова. Падзеі апошніх гадоў у Беларусі часта параўноўваюць з вайной і акупацыяй. Але нават падчас вайны ў палонных ёсць магчымасць павярнуцца дадому», — напісалі ў Telegram-канале аб’яднання.
Пад амністыю, прымеркаваную да Дня народнага адзінства, ў Гродне патрапілі 17 чалавек. Яны атрымалі станоўчую характэрыстыку. Сярод іх непаўнагадовыя, цяжарныя жанчыны, людзі з інваліднасцю I — II групаў, пенсіянеры. Яны здзейснілі злачынствы, якія не прадстаўляюць вялікай небяспекі для грамадства альбо менш цяжкія.
У сеціва трапіў дакумент, які сведчыць пра рашэнне беларускіх уладаў адмовіцца ад лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў. Прычынай назвалі неабходнасць умацавання гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа і недапушчэнне прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцяў.
Гродзенца затрымалі за размовы з расіянамі ў чат-рулетцы. Мужчына сказаў, што знаходзіў у чат-рулетцы «патрыётаў Расіі» і ўступаў з ім у сварку. На думку сілавікоў, гэтым ён падтрымлівае «неанацыстаў Украіны» і «распальвае нацыянальную варожасць паміж беларусамі, расіянамі і ўкраінцамі».
Аляксандр Мілінкевіч балатаваўся ў прэзідэнты ў 2006 годзе. Сёння ён вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці і вучыць беларусаў правільна праводзіць рэформы. Пра гэта ён распавёў у інтэр'вю Zerkalo.io. Hrodna.life абраў і публікуе самыя цікавыя і важныя моманты размовы.
«Я — былы палітвязень», — кажа пра сябе Вадзім Хіжнякоў. Больш за два гады ён правёў у зняволенні. Частку часу ў гродзенскай турме, частку — у полацкай папраўчай калоніі. 16 лістапада 2022 года Вадзім «па званку» выйшаў на волю. Зараз ён ў эміграцыі ў Польшчы. Відэаінтэрв'ю з ім запісалі для праекта «Мы вернемся». Hrodna.life выбраў самыя значныя моманты размовы.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…