Музей Баявой Славы партызанскай брыгады імя К.Каліноўскага ў Сярэдняй школе №20 г. Гродна. Крыніца: sites.google.com
Музей альбо экспазіцыйную залу плануюць стварыць у кожнай школе ў 2023 годзе. Пра гэта сказаў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец падчас наведвання «Музея гісторыі беларускай дзяржаўнасці» школы № 52 у Мінску. Але ў школах не ўсе ўпэўнены, што ініцыятыва зверху будзе паспяховаю.
Пры такім раскладзе, мяркуе настаўнік гісторыі з Гродна, музеі рызыкуюць стаць «агітпунктамі», патрэбнымі не для выхавання школьнікаў, а для справаздачы ў мністэрства.
«Калі гэта цікавы краязнаўчы матэрыял, то чаму б і не, — адказаў на пытанне Hrodna.life пра неабходнасць музеяў у школах настаўнік гісторыі з Гродна. — Але не ў выпадку фармалізацыі.»
Паводле яго словаў, сярод калегаў няма адзінага стаўлення да ініцыятывы міністэрства: «Яна можа стаць добрым штуршком пры адправедным стаўленні адміністрацыі і настаўнікаў. З такой жа верагоднасцю і наадварот».
«У нашай школе такі музей існуе не першае дзесяцігодзе і здаўна ўключаны ў выхаваўчы працэс. Гэта арганічная частка школьнага жыцця. Але ініцыятыва гэта была рэалізавана „знізу“, а не па патрабаванні ўпраўлення адукацыі», — сказаў настаўнік.
Па словах настаўніка, летась ў 2021/2022 навучальным годзе па рашэнню міністэрства адукацыі ва ўсіх школах стваралі выставы аб генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны.
«Хуткасць выканання і дэфіцыт якасных матэрыялаў для экспазіцыі прывялі, на маю думку, да прафанацыі і стварэння „агіткутка“, — кажа настаўнік. — І гэта не працавала, як задумвалася. Так, урачыста адкрылі, зрабілі здымкі для справаздачы і пакінулі. Задачу міністэрства выканалі».
Зараз у Гродзенскіх школах больш за 60 музеяў і музейных пакояў. Сярод іх гістарычныя музеі, якія прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, музеі гісторыі раёнаў, а таксама ёсць музей гісторыі вуліц Гродна.
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…