У Гродне адкрылі клуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Там можна даведацца пра аналагавую фотаздымку, праявіць стужкі ці надрукаваць фота. Пра гэта 8 студзеня паведамілі ў Instagram праекта. Telegram-канал «Туси в Гродно» даведаўся падрабязнасці пра дзейнасць і планы новага гродзенскага фотаклуба.

У Гродне адкрыўся клуб аматараў аналагавай фатаграфіі KAMORA
Фотаклуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Крыніца: instagram.com/kamora.club

Памяшканне, дзе размясціліся аматары аналагавага фота, знаходзіцца недалёка ад Каложскага парку, на вуліцы Зярнова. Раней там была хімчыстка “Чайка”. У клубе зараз дзевяць чалавек. Далучыцца да суполкі можа кожны ахвотны.

“Калі хтосьці хоча патрапіць у KAMORу, трэба напісаць у наш Instagram, – пішуць клубаўцы. – Можам падысці, паказаць, што ў нас ёсць, распавесці пра абсталяванне і паказаць, як гэтым карыстацца. Можам дамовіцца на бясплатны майстар-клас ці [дапамагчы] праявіць стужку”, – расказалі Telegram-каналу “Туси в Гродно” у клубе KAMORA.

У Гродне адкрыўся клуб аматараў аналагавай фатаграфіі KAMORA
Фотаклуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Крыніца: instagram.com/kamora.club

Аб’ядналіся, каб падзяліцца ведамі і абсталяваннем

Ідэя стварыць клуб аналагавай фатаграфіі з’явілася летась. “Мы вырашылі стварыць такі гурток, каб кожны мог дзяліцца сваімі ведамі. Каб кожны мог прыносіць сваё абсталяванне, у каго што ёсць, і спрабаваць рабіць [фота] на такім аматарскім узроўні”, – распавялі ў KAMORы. 

Памяшканне каманда  шукала ад лютага  2022 года.

У Гродне адкрыўся клуб аматараў аналагавай фатаграфіі KAMORA
Фотаклуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Крыніца: instagram.com/kamora.club

Навошта ў Гродне клуб аналагавай фатаграфіі

На думку ўдзельнікаў клуба, у Гродне “увогуле нічога няма” для заняткаў фатаграфіяй. На думку сябраў новага клуба, сучасная фатаграфія патрабуе развіцця і новых ідэй. Каб здымкі былі не проста “прыгожыя”, але і неслі мастацкую каштоўнасць.