10 студзеня стала вядома пра затрыманне адміністратара Telegram-канал “Гродно центр 97%”. Відэа затрымання апублікаваў Telegram-канал “Пульс Гродно”.
На камеру хлопец сказаў, што яго затрымалі за ўдзел у мітынгах, заклік да ўдзелу ў іх, “паліць аўтазакі” і ўжываць гвалт у адрас міліцыі. “На гэты момант у апазіцыйных дзеяннях не знаходжуся, апазіцыйных поглядаў не маю”, – удакладніў затрыманы.
Гродзенец працаваў поварам у піцэрыі, а ў 2020 годзе стварыў два пратэстныя дваровыя чаты, паведамілі сілавікі.
На відэа бачна, што пры набліжэнні міліцыі хлопец адразу падымае рукі, але яго ўсё роўна схапілі за шыю і паклалі на зямлю, заўважыў Telegram-канал “Право имеют”.
Затрыманы – Сяргей Ботвіч, паведамляе Telegram-канал “Суды, задержания. Гродно и область”.



