Шляхаправод на вул. Паповіча. Скрыншот Яндэкс.Карты
З 9.00 10 студзеня часова перакрыюць рух транспарту па шляхаправодзе на вуліцы Паповіча перад развязкай з вуліцамі Вольгі Соламавай і Краснапартызанскай, каля запраўкі «Беларусьнафта». Прыпынак грамадскага транспарту перад Новым мостам прыбяруць.
Шляхаправод на Паповіча будуць рамантаваць. Рамонт будзе доўжыцца да 10 красавіка, удакладняе «Гродненская правда».
У сувязі з рамонтам і перакрыццем руху грамадскі транспарт будзе спыняцца далей ад Новага моста. Маршруты зменяцца:
Раней пры планаванні рамонту гэтага шляхаправода збіраліся зачыняць толькі адну з палос руху і распрацаваць новую схему руху для транспарту. За праектныя працы і праектна-каштарысную дакументацыю з гарадскога бюджэту заплацілі 93 тыс. руб.
Пры абследаванні шляхаправода знайшлі парушэнне герметычнасці гідраізаляцыі па ўсёй яго плошчы і разбурэнне дэфармацыйных швоў, дэструкцыю бетону ў бэльках і ходніку. Вышыня і канструкцыя агароджы праезнай часткі на мосце не адпавядае нарматывам, а на падыходах агароджаў няма зусім. Парэнчы праржавелі, на праезнай частцы ёсць расколіны, ямы і колейнасць.
Падчас рамонту на мосце абкладуць ахоўны пласт з асфальтабетону. Адрамантуюць палосы моста і апоры, пераўбудуюць маставое палатно і адрамантуюць асфальт на падыходах, тратуары і лесвіцы гідраізаляцыі.
Афарбоўку фасадаў і апор узгадняюць з Камітэтам архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама. Аблічча фасадаў шляхаправода і парэнчаў хочуць дастасаваць да фасада Новага моста.
Чытайце таксама:
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…