З 9.00 10 студзеня часова перакрыюць рух транспарту па шляхаправодзе на вуліцы Паповіча перад развязкай з вуліцамі Вольгі Соламавай і Краснапартызанскай, каля запраўкі “Беларусьнафта”. Прыпынак грамадскага транспарту перад Новым мостам прыбяруць.

Шляхаправод на Паповіча будуць рамантаваць. Рамонт будзе доўжыцца да 10 красавіка, удакладняе “Гродненская правда”.

У сувязі з рамонтам і перакрыццем руху грамадскі транспарт будзе спыняцца далей ад Новага моста. Маршруты зменяцца:

  • Аўтобус №7 “Вішнявец – Каледж эканомікі і кіравання” будзе курсіраваць у прамым кірунку без зменаў. У адваротным кірунку: прыпынак “Каледж эканомікі і кіравання” – прыпынак “Вучылішча алімпійскага рэзерву” – вуліца Паповіча, далей па сваім маршруце без зменаў.
  • Тралейбус №12 “Хімвалакно – Фолюш” будзе курсіраваць: прыпынак “Хімвалакно” – прыпынак “Каледж эканомікі і кіравання” (без змен), далей прыпынак “Вучылішча алімпійскага рэзерву” – вуліца Паповіча – плошча Дзекабрыстаў – вуліца Лізы Чайкінай – Фолюш. У адваротным кірунку: прыпынак “Фолюш” – прыпынак “Каледж эканомікі і кіравання” (без зменаў), далей прыпынак “Вучылішча алімпійскага рэзерву” – вуліца Паповіча – вуліца Савецкіх пагранічнікаў і далей па сваім маршруце без зменаў.
  • Тралейбус №16 «Жылы комплекс “Калбасіна” – Каледж эканомікі і кіравання” будзе курсіраваць у прамым кірунку без зменаў. У адваротным кірунку: прыпынак “Каледж эканомікі і кіравання” – прыпынак «Вучэльня алімпійскага рэзерву» – вуліца Паповіча – вуліца Савецкіх памежнікаў – вуліца Гарнавых – вуліца Суворава – прыпынак «Жылы комплекс “Калбасіна”».

Раней пры планаванні рамонту гэтага шляхаправода збіраліся зачыняць толькі адну з палос руху і распрацаваць новую схему руху для транспарту. За праектныя працы і праектна-каштарысную дакументацыю з гарадскога бюджэту заплацілі 93 тыс. руб.

Навошта рамантаваць яшчэ адзін мост

Пры абследаванні шляхаправода знайшлі парушэнне герметычнасці гідраізаляцыі па ўсёй яго плошчы і разбурэнне дэфармацыйных швоў, дэструкцыю бетону ў бэльках і ходніку. Вышыня і канструкцыя агароджы праезнай часткі на мосце не адпавядае нарматывам, а на падыходах агароджаў няма зусім. Парэнчы праржавелі, на праезнай частцы ёсць расколіны, ямы і колейнасць.

Падчас рамонту на мосце абкладуць ахоўны пласт з асфальтабетону. Адрамантуюць палосы моста і апоры, пераўбудуюць маставое палатно і адрамантуюць асфальт на падыходах, тратуары і лесвіцы гідраізаляцыі.

Афарбоўку фасадаў і апор узгадняюць з Камітэтам архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама. Аблічча фасадаў шляхаправода і парэнчаў хочуць дастасаваць да фасада Новага моста.

Чытайце таксама: