Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры адмяніў навагодні спектакль “Монстры на навагодніх канікулах”. Пра гэта паведаміла прарасійская актывістка Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале. Раней яна скардзілася на тое, што героі амерыканскага сямейнага мульфільма з’яўляюцца ў навагоднім спектаклі.

Бондарава перамагла ў змаганні з “монстрамі”. Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі
Спектакль “Монстры на новогодних каникулах”. Крыніца: Instagram тэатральнай майстэрні “КАКТУСС”

“Паказ навагодніх спектакляў “Монстры на навагодніх канікулах” з 24 снежня 2022 года па 6 студзеня 2023 года адменены”, – напісана ў адказе Гродзенскага цэнтра культуры Бондаравай. 

Чаму вучыць спектакль — тлумачыць рэжысёр

«Спектакль вучыць талерантнасці. Не важна, якая знешнасць у чалавека, галоўнае — душа! І ўменне любіць! У спектаклі бачныя узаемаадносіны пакаленняў, што бацькі павінны падтрымліваць дзяцей. Нашыя дзеці – гэта будучыня нашай краіны», — напісаў рэжысёр спектакля Аляксей Комлік у каментарах Instagram.

Бондарава перамагла ў змаганні з “монстрамі”. Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі
Спектакль “Монстры на новогодних каникулах”. Крыніца: Instagram тэатральнай майстэрні “КАКТУСС”

За спектакль спрабавалі змагацца і пісалі ліст Лукашэнку

Супрацоўнікі Міністэрства культуры праверылі спектакль 21 снежня. Пасля гэтага аўтары пастановы заклікалі гледачоў напісаць ліст у Міністэрства культуры. А ў ім – апісаць эмоцыі, якія гледачы атрымалі ад навагоднягя спектакля. Таксама аўтары напісалі адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі.

Читайте также: Гродзенскі дзіцячы спектакль праверыў Мінкульт. Зараз аўтары змагаюцца, каб захаваць пастаноўку