Мост на Рыбацкай. Скрыншот з відэа "Гродна Плюс"
Рэканструкцыю моста праз Гараднічанку на вуліцы Рыбацкай плануюць пачаць у 2023 годзе. На гэта хочуць выдаткаваць да 2 млн рублёў. Інфармацыю апублікавалі на сайце дзяржзакупак.
Падчас рэканструкцыі плануюць замяніць пралётную пабудову, а таксама пераўладкаваць ўзмацненні конусаў і русла ракі. Тэрміны сканчэння рэканструкцыі не вядомыя. Іх акрэсляць у праекце.
Зараз Гродзенская гарадская ЖКГ шукае выканаўцу працаў, а таксама плануе рыхтаваць праектна-сметную дакументацыю. Праект павінен быць гатовы да красавіка 2023 года.
У студзені 2022 года мост праверылі на аварыйнасць і вырашылі закрыць. Прычынай стаў кепскі стан моста з-за дажджоў і снегападаў. Пачатак прац быў запланаваны на чэрвень 2022 года. У планах быў: дэмантаж пралётаў маста і разборка конусаў, мантаж новай пралётнай пабудовы па дзве паласы руху. Пры рамонце хацелі максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.
Жыхарам прыватнага сектара на вул. Рыбацкай пакуль даводзіцца ехаць дадому праз Пярэселку. Таксама цяпер рамантуюць Новы мост.
Цяперашні мост на вул. Рыбацкай пабудавалі ў 1985 годзе. Даўжыня маста — 12 метраў. Ён злучае часткі набярэжнай у цэнтры горада: вуліцу Праванаберажную пад замкам і Рыбацкую з Каложай і прыватным сектарам. Раней мост на Рыбацкай перабудоўваўся ў 1970-я гады, пісаў Віктар Саяпін.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…