Гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя дасць прававую ацэнку рабоце дарожных і камунальных арганізацый у горадзе. Прычына — слабое рэагаванне камунальнікаў на складаныя ўмовы надвор’я.

У Гродне 26 снежня адбыўся буйны снегапад. Супрацоўнікі ДАІ за суткі аформілі 41 дарожна-транспартнае здарэнне, 16 з іх паводле еўрапратаколу. Паводле ДАІ цяжкіх аварый не было.
Агулам у Гродзенскай вобласці супрацоўнікі ДАІ выязджалі 52 разы на паведамленні аб сутыкненнях.
Якія былі самыя аварыйныя месцы
Самымі аварыйнымі месцамі ДАІ назвалі вуліцу Маслакова, кальцавое скрыжыванне вуліц Горакага, Дубко і Бульвара Ленінскага камсамола каля радзільні, а таксама скрыжыванні і ўздымы вуліц.

Рух спынялі аўтобусы, якія не маглі падняцца ў гору
Аўтобусы не маглі падняцца на вуліцу Гарнавых і вуліцу Маставую з боку Старога моста. Яшчэ адзін аўтобус не змог падняцца ў гору каля медычнага каледжа. На новай развязцы каля «Азота» фура на магла падняцца, каб выехаць на трассу М6.
Рух спыняўся на завулку Віленскім, а таксама на павароце з вуліцы Маставой на вуліцу Парыжскай камуны. Там дарогу заблакаваў аўтобус.
У абед сэрвіс «Яндекс Карты» ацэньваў заторы ў горадзе як 10-бальныя.