Двухпавярховы катэдж на беразе Нёмана па вул. Чырвонафлоцкая, 1 прадаюць у Гродне. У доме два паверхі, пяць пакояў, дызайнерскі рамонт, камін і від на раку. Менавіта ў гэтым катэджы КДБ затрымаў грамадзяніна Польшчы, якога абвінавацілі ў шпіянажы і змясцілі ў СІЗА.

Дом з камінам і дызайнерскім рамонтам

У двухпавярховым доме пяць пакояў. На кожным паверсе ёсць санвузел. Вышыня столі – тры метры. Агульная плошча – 188,8 м2, жылая – 126 м2. Будынак пабудавалі ў 2011 годзе. У доме дызайнерскі рамонт. Балкон – з вокнамі ў падлогу, паведамляе “Магазин недвижимости”.  

Дом гатовы да пражывання і прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай. Ацяпляецца катэдж газавым катлом. У хаце ёсць камін. Плошча зямельнага ўчастка – 10 сотак. Участак асветлены і выбрукаваны тратуарнай пліткай.

Дом знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Кошт – 430 000$ або 1 114 603 рублёў. Можна патаргавацца.

https://www.youtube.com/watch?v=AfWvPb2ezWk&ab_channel=%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B7%D0%B8%D0%BD%D0%BD%D0%B5%D0%B4%D0%B2%D0%B8%D0%B6%D0%B8%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8

У доме жыў “шпіён”

Дом па вул.Чырвонафлоцкая, 1 можна пазнаць на кадрах сюжэту ОНТ аб затрыманні грамадзяніна Польшчы, які пражывае ў Гродне. Яго затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы 25 сакавіка 2022 года.

Кадр з сюжэту АНТ. Скрыншот Hrodna.life
Кадр з сюжэту АНТ. Скрыншот Hrodna.life

Тады КДБ таксама абвінаваціў генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Рачкоўскага і консула польскага генконсульства Марціна Хрустэля ў парушэнні беларускага заканадаўства і ў спробах «перашкодзіць правядзенню працэсуальных дзеянняў». Аб дзеяннях польскіх дыпламатаў праінфармавалі МЗС Беларусі.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, затрыманы знаходзіцца ў СІЗА турмы № 1 Гродна на вул. Кірава, 1. Ніякіх следчых дзеянняў не вядзецца. У катэджы жыве яго жонка — яна і прадае дом.

Чытач Hrodna.life спытаў у рыэлтара аб прычынах продажу дома. Ён паведаміў, што ў жыхароў «памяняліся жыццёвыя планы».