Былога галоўнага ўрача санаторыя «Беларусь» у Друскеніках абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

Супраць былога галоўнага ўрача санаторыя «Беларусь» у Друскеніках (Літва), а потым у Расіі Андрэя Кобеля распачалі крымінальную справу аб здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК), расказалі на «Беларусь 1». Яго абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Літвы.

Андрэй Кобель узначальваў санаторый «Беларусь» у Друскеніках 10 гадоў. Пасля таксама на пасадзе галоўнага ўрача працаваў у Сочы, потым узначаліў аддзел РНПЦ у Мінску. Лекара затрымалі паўгода таму.

Аўтары сюжэту кажуць, што ў Літве яго нібыта шантажавалі: пагражалі завесці крымінальную справу за махінацыю з зямельным участкам і крадзеж сродкаў пры рэканструкцыі санаторыя, пазбавіць віду на жыхарства, а сыну падкінуць у аўтамабіль наркотыкі.

Быццам бы з-за гэтага Кобель падпісаў абавязацельства аб супрацоўніцтве, збіраў і перадаваў дадзеныя на беларусаў, якія адпачывалі ў санаторыях. Таксама — звесткі аб рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы на тэрыторыі санаторыя. Таксама ён нібыта ўладкоўваў на працу людзей на патрабаванне Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы. Паводле сюжэту, за звесткі ён атрымліваў «падачкі ў канвертах, дзе ляжала некалькі соцень еўра». У сюжэце выкарыстана відэа з допыту Кобеля.

У сюжэце згадваюцца і іншыя людзі, абвінавачаныя ў здрадзе дзяржаве і шпіянажы, пачынаючы з 2014 года. Сярод іх — «захоплены ў 2015 годзе агент вайсковай выведкі Польшчы» Аляксандр Дзмітрук, «былы высокапастаўлены афіцэр Узброеных Сіл Беларусі», грамадзяне Польшчы, абвінавачаныя ў шпіянажы ўкраінцы, грамадзянка Латвіі Ала Сакаленка, пра знікненне якой у сакавіку 2022 года пісаў пошукава-выратавальны атрад «Ангел».

Нядаўна ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытанні прынялі законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». За здраду дзяржаве, здзейненую службовай асобай або асобай, прыраўнаванай да ваеннаслужачых, хочуць увесці смяротнае пакаранне.

Пасля беларускіх выбараў у 2020 годзе рахункі санаторыя «Беларусь» у Літве замарозілі праз санкцыі ЕС у дачыненні да Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення прэзідэнта Беларусі, якое на той момант было ўладальнікам санаторыя. У 2021 годзе яго перадалі ва ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025