Інтэрнат па зав. Савецкі, д. 1 у Вялікай Бераставіцы рэканструююць і ладзяць гасцінічныя нумары. Таксама там з’явіцца прадпрыемства грамадскага харчавання. Зараз там рыхтуюць індывідуальны цеплавы пункт.
Бераставіцкае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі праводзіць закупку. Каштуе гэта 29 471 рублёў. Іх ЖКГ возьме з уласных сродкаў. Тэрмін пастаўкі - з 30 снежня 2022 года па 5 студзеня 2023 года.
У 2020 годзе ЖКГ шукала арганізацыю на распрацоўку перадпраектнай і праектна-каштарыснай дакументацыі. Ім стала таварыства з дадатковай адказнасцю «Відзі-арх». У 2021 годзе пачалі будаўніча-мантажныя работы.