Вішнявец ушчыльняюць: на месцы пусткі збудуюць дамы. Жыхароў будзе менш, чым хацелі адпачатку

Цэнтр мікрараёна «Вішнявец-4» забудуюць жылымі дамамі у 8−10 паверхаў. Яны будуць зменнай паверхавасці з паркоўкамі па перыметры. Праект забудовы выставяць на грамадскае абмеркаванне.

Участак размешчаны паміж забудовамі на вуліцы Кабяка з поўначы, вуліцы Хімікаў на захадзе, дзіцячым садком № 100 з усходу і вуліцы Паўднёвай на поўдні.

Дамы будуць зменнай паверхавасці, з канструкцый буйнапанэльнага домабудавання серыі 90 М. Адметнасць такіх праектаў у тым, што балконы і лоджыі размешчаны пад невялікім вуглом да плоскасці фасада, адзначыў канал Urban Hrodna.

Плошча ўчастка пад праектаванне — 2,8 га. У новых дамах будзе 336 кватэр агульнай плошчай 23 650 кв.м.
Там хочуць пасяліць 890 чалавек.

У дварах і на прылеглых тэрыторыях уладкуюць праезды і тратуары, дзіцячыя пляцоўкі і пляцоўкі для адпачынку дарослых, месцы для чысткі хатніх рэчаў, пляцоўкі для збору смецця, пляцоўкі для захоўвання ровараў.

Па перыметры забудовы арганізуюць паркоўкі на 336 машынамесцаў. Прадугледзяць безбар’ернае асяроддзе.

Паводле праекта забудовы Вішняўца 4 (110.04−00-ГП, ст. А) агульная плошча кватэр мусіла скласці 161 086 кв.м, а пасяліцца там павінны былі 9 415 чел. (17,11 кв.м на 1 жыхара). Але ўлады вырашылі, што варта будаваць больш прасторнае жыллё: дзейсны Генплан Гродна прадугледжвае 26,6 кв.м на жыхара. Таму на Вішняўцы прыйдзецца пасяліць менш людзей, чым збіраліся спачатку. З улікам прыросту агульнай плошчы кватэр на 26 650 кв.м, у м-не Вішнявец-4 будзе 7058 жыхароў, палічылі ва Упраўленні камунальнага будаўніцтва Гродна. Такія звесткі ёсць у апісанні забудовы. Праўда, тут можа быць памылка: у праекце новай забудовы агульная плошча кватэр — 23 650, а не 26 650, заўважыў Urban Hrodna .

Мікрараён «Вішнявец-4» пачалі забудоўваць у 2000-ых гадах. На месцы, дзе плануюць будаваць дамы, раней былі вадаёмы, піша «Вечерний Гродно» са спасылкай на ўспаміны жыхароў вёскі Вішнявец. На берагах пасвілі жывёлу, на возеры рыбачылі гродзенцы і жыхары вёскі.

Праект выставяць на грамадскае абмеркаванне

Заўвагі і прапановы (з пазнакай «грамадскае абмеркаванне») з 17.12.22 па 10.01.23 прымае:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (паштовы адрас: пл. Леніна, 2/1, 230 023, Гродна; e-mail: gorisp@gorod.grodno.by або сэрвіс «Электронныя звароты» на сайце гравыканкама);
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (паштовы адрас: пл. А.Тызенгаўза, 3, 230 023, Гродна; e-mail: arhitektura@gorod.grodno.by).

Паглядзець праект можна з 17 па 31 снежня 2022 (8:00—17:00, з панядзелка па пятніцу) у вестыбюлі Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва.

Прэзентацыя праекта пройдзе 22 снежня 2022 у 15.00 ва Упраўленні будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (1 паверх, кабінет 1).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025