Гаспадар хутара Камарышкі (Астравецкі раён) Аляксандр Дарашэвіч атрымаў сертыфікат пераможцы нацыянальнага ўзроўню прэміі «Энэргетычны глобус» (Energy Globe). Ён прэзентаваў бортніцкі праект па вырабе і ўстаноўцы калод для дзікіх пчол, паведаміла «Рэгіянальная газета».

Гаспадар хутара на Астравеччыне атрымаў міжнародную прэмію за дапамогу дзікім пчолам
Аляксандр Дарашэвіч. Крыніца: Facebook.

«Адзін з праектаў - гэта выраб і ўстаноўка калод для пчол альбо бортніцтва, якое ўнесенае ў сусветную спадчыну. Мы лічым, што ўнікальнасць нашага праекта ў тым, што зменены прыярытэты», — сказаў Аляксандр Дарашэвіч.

Ён адзначыў, што галоўная яго мэта — не здабываць мёд, а стварыць умовы для жыцця дзікіх пчол. Маўляў, у спрыяльных умовах пчолы «падзеляцца лішкам мёду».

У снежні 2020 года культуру бортніцтва ў Беларусі і Польшчы ўнеслі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Культура бортніцтва заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчолаў у штучных дуплах.

Гаспадар хутара на Астравеччыне атрымаў міжнародную прэмію за дапамогу дзікім пчолам
Аляксандр Дарашэвіч з узнагародай. Крыніца: Facebook.

Чытайце таксама: Правільныя пчолы жывуць на даху. Навошта ставіць вуллі ў горадзе?

Што за прэмія «Энэргетычны глобус»

«Energy Globe» — экалагічная прэмія, якую заснавала амерыканскае агенцтва Arthur D. Little. На конкурс прымаюць праекты, якія абараняюць навакольнае асяродзе. У конкурсе могуць удзельнічаць прыватныя асобы, а таксама кампаніі і недзяржаўныя арганізацыі. Праекты разглядаюць на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Чытайце таксама: Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»