Невядомыя пашкодзілі яшчэ адзін польскі вайсковы помнік. Гэтым разам у цэнтры Гродна

Катынскі крыж на вайсковых могілках па вуліцы Белуша ў Гродне пашкодзілі невядомыя. Вандалы вырвалі тры мемарыяльныя таблічкі на польскай і беларускай мовах, паведаміў намеснік старшыні непрызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі ў Facebook.

Катынскі крыж у Гродне. Крыніца: glosznadniemna.pl

Помнік прысвечаны растраляным НКУС у 1940 годзе ў Катыні (вёска пад Смаленскам), Асташкаве (горад каля Твяры) і Старабельску (горад у Луганскай вобласці Украіны) палонным польскім афіцэрам. На таблічках было напісала «Ziema z grobów katyńskich» і «Жыхарам Гродна, афіцэрам войска польскага, расстраляным у сталінскіх лагерах». На помніку засталіся імёны і прозвішчы 172 жыхароў Гродзеншчыны, якія служылі ў Войску Польскім і былі забітыя НКУС. Іх вандалы не кранулі, як і крыж.

«На жаль, барацьба с польскасцю ў Беларусі працягваецца. Нацыянальная меншасць, месца памяці, салдацкія могілкі, школы і адукацыя — усё польскае сёння разглядаецца беларускімі ўладамі як варожы элемент», — напісаў Занеўскі.

Катынскі крыж быў усталяваны ў Гродне ў лістападзе 1990 года. У 2009 годзе дзеячы Саюза палякаў усталявалі побач іншы крыж — у гонар загінулых у 1939 годзе ў час абароны Гродна. Яго вандалы пакуль не кранулі.

Руйнаванне магіл стала масавай з’явай

Руйнаванні помнікаў і пахаванняў польскіх жаўнераў пачаліся летам 2022 года. 9 ліпеня стала вядома пра руйнаванне могілак у Карэліцкім раёне (вёска Качычы), 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 4 ліпеня — у Ашмянскім раёне (Мікулішкі), 1 ліпеня — у Бераставіцкім (Ёдкавічы).

Паводле ранейшай інфармацыі МЗС Польшчы, невядомыя таксама апаганілі польскія надмагіллі і помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах. Агулам жа на тэрыторыі Гродзенскай вобласці знаходзіцца каля 550 месцаў пахавання польскіх вайскоўцаў, удзельнікаў нацыянальных паўстанняў і абаронцаў Гродна. Абласныя ўлады ніяк не каментуюць гэтыя падзеі.

«Наўмысная дэградацыя адносін» ці помста?

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы 30 чэрвеня звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна спыніць акты вандалізму на могілках, выявіць і прыцягнуць да адказнасці вінаватых.

«Гэта нагадвае пра самыя чорныя моманты гісторыі камунізму. Папярэднія паведамленні пра разбурэнні польскіх ваенных магіл не могуць быць успрынятыя інакш, як як наўмыснае дзеянне па далейшай дэградацыі ўзаемных адносін паміж польскай і беларускай рэспублікамі», — сказана ў заяве МЗС Польшчы, якая з’явілася на афіцыйным сайце 5 ліпеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025