Гаспадар хутара Камарышкі (Астравецкі раён) Аляксандр Дарашэвіч атрымаў сертыфікат пераможцы нацыянальнага ўзроўню прэміі «Энэргетычны глобус» (Energy Globe). Ён прэзентаваў бортніцкі праект па вырабе і ўстаноўцы калод для дзікіх пчол, паведаміла «Рэгіянальная газета».
«Адзін з праектаў - гэта выраб і ўстаноўка калод для пчол альбо бортніцтва, якое ўнесенае ў сусветную спадчыну. Мы лічым, што ўнікальнасць нашага праекта ў тым, што зменены прыярытэты», — сказаў Аляксандр Дарашэвіч.
Ён адзначыў, што галоўная яго мэта — не здабываць мёд, а стварыць умовы для жыцця дзікіх пчол. Маўляў, у спрыяльных умовах пчолы «падзеляцца лішкам мёду».
У снежні 2020 года культуру бортніцтва ў Беларусі і Польшчы ўнеслі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Культура бортніцтва заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчолаў у штучных дуплах.
Чытайце таксама: Правільныя пчолы жывуць на даху. Навошта ставіць вуллі ў горадзе?
«Energy Globe» — экалагічная прэмія, якую заснавала амерыканскае агенцтва Arthur D. Little. На конкурс прымаюць праекты, якія абараняюць навакольнае асяродзе. У конкурсе могуць удзельнічаць прыватныя асобы, а таксама кампаніі і недзяржаўныя арганізацыі. Праекты разглядаюць на нацыянальным і міжнародным узроўні.
Чытайце таксама: Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…