Супрацоўнікаў устаноў адукацыі ў Гродзенскай вобласці, якія ў 2020 годзе падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў, будуць «прафілактаваць». Адпаведныя анкеты апублікаваў Руслан Абрамчык, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Так ён адрэагаваў на публікацыю аднаго з Telegram-каналаў.
У школу № 18 Гродна нібыта з КДБ прыйшлі спісы на звальненне супрацоўнікаў, якія падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў. Пра гэта паведаміў 30 лістапада Telegram-канал “Честный Гродно”. Спісы, паводле звестак канала, былі прадастаўлены з ЦВК. У 18-й школе было 20 настаўнікаў, якім пагражала звальненне.
“Выклікаюць да дырэктара па адным з патрабаваннем падпісаць, што ты рэальна падпісваўся за альтэрнатыўнага кандыдата. Усё гэта называецца „Прадпісанне на працягненне кантракту“», — працытаваў канал крыніца.
“Вельмі сумнеўна”
Неўзабаве на публікацыю адрэагаваў Telegram-канал “Желтые Сливы”.
“Аднак вельмі сумнеўна, што прама 20 чалавек узялі і звольнілі, любая школа б стала. Хутчэй за ўсё, ім не падоўжаць кантракт — камусьці раней, камусьці пазней. А як вы хацелі? Атрымліваць грошыкі з бюджэту і адначасова тапіць за праціўнікаў улады? Нажаль, так не будзе”, – паабяцалі аўтар.
“Не звальняюць, а прафілактуюць”
Публікацыю “Желтых Слив” зрэпосціў Руслан Абрамчык, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Таксама ён пракаментаваў інфармацыю “Честного Гродно”.
“Не ў школе N18, а па ўсёй вобласці, не звальняюць, а прафілактуюць, і не КДБ, а наймальнікі. Каб не стаялі потым нашы калегі ля знакамітых дзвярэй, бо тады сапраўды прыйдзецца звальняць за ўчыненне правапарушэння, з педагагічнай дзейнасцю несумяшчальнага. <…> Адным з падстаў скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка з’яўляецца здзяйсненне працаўніком, які выконвае выхаваўчыя функцыі, амаральнай правіны, несумяшчальнага з працягам дадзенай працы».
“Меры прэвентыўнага ўздзеяння”
Абрамчык апублікаваў дакумент, у якім паведамляецца, што кіраўнікам устаноў адукацыі трэба ў тым ліку весці прафілактычную працу з супрацоўнікамі і тлумачыць нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнне заканадаўства Беларусі. Акцэнт рабілі на “народныя” ч.1 арт. 24.23 КаАП і ч. 2 арт. 19.11 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пры неабходнасці трэба выкарыстоўваць у дачыненні да работнікаў “меры прэвентыўнага ўздзеяння”.
Акрамя гэтага, Абрамчык выклаў памятку. У ёй прапісана адказнасць па арт. 19.11 КаАП, ст. 24.23 КаАП, ст. 130 КК, ст. 292 КК, ст. 293 КК, арт. 342 КК, ст. 361 КК, ст. 361−4 КК. Унізе была прыпіска “з памяткай азнаёмленая” — і подпісы настаўнікаў.
“Такую памятку чытаюць педагогі, дворнікі і тэхнічныя работнікі. Дакладна так жа кожны супрацоўнік устаноў адукацыі вобласці пад роспіс азнаемлены са зместам артыкулаў КК па злачынствах карупцыйнай скіраванасці. Каб не дапусціць сітуацыі “я не ведаў””, – напісаў Абрамчык.
Таксама Руслан выклаў лісты правядзення прафілактычнай гутаркі. Супрацоўнік распісаўся ў ім пры сведках. Дырэктары таксама даюць справаздачу аб праведзеных гутарках.











