Італьянскі рэстаран “Сант Мікеле” з піцамі і элементамі малекулярнай кухні адкрылі ў Гродне 17 лістапада. Ён размяшчаецца на вуліцы Падольнай, 24, недалёка ад запраўкі “Беларуснафта” і рэстарана “Шэрвуд”.

Рэстаран працуе ў тэставым рэжыме. Там абяцаюць здзівіць эксклюзіўным прыгатаваннем і падачай страў. “Вы акунецеся ў атмасферу гасціннасці, якую стварыў для вас наш ветлівы і вопытны персанал, каб вы надоўга запомнілі смак і дух рэстарана “Сант Мікеле””, – напісалі ў Instagram установы.
У рэстаране два брэнд-шэфы
У рэстаране два брэнд-шэфы. Першы – італьянец-піцаёла Сальваторэ Салмеры з піцэрыі “Форна”. Другі – Уладзіслаў Дарошка з Магілёва. Раней ён працаваў шэф-поварам у мінскім рэстаране Madame Koko. У 2021 годзе на Міжнародным кулінарным кубку ў Мінску ён атрымаў узнагароду Брыліянтавы каўпак.

Чытайце таксама: Рюмочная, кофейня, домашняя кухня: какие новые заведения открылись или планируют открыться в Гродно
Што прапануюць у рэстаране
У меню рэстарана ёсць піцы, а таксама стравы з малекулярнай кухні. Брэнд-шэф рэстарана Уладзіслаў Дарошка плануе абнаўляць меню штомесяц. Ва ўстанове можна пакаштаваць, напрыклад, тартар з ялавічыны з вуаллю і крэветак з мікразеленню, з кетчупам з гарэхаў, з чыпсам з манга і соўсам.
Новы рэстаран удзельнічае ў рэспубліканскім гастрафэсце, які пачаўся 17 лістапада. У фестывальным сэце ўстановы ёсць, між іншым, піца “Хэлоўін” з гарбузовым крэмам, сырам мацарэла, смажанай каўбасой, сырам пармезан, пармскай вяндлінай і кроплямі гарганзолы.
Таксама ў рэстаране прапануюць пасту, брускеты з рознымі дадаткамі, труфельныя цукеркі і закускі.
Прапануюць не толькі стравы, але і напоі
У “Сант Мікеле” ёсць настойкі ўласнаснага вырабу. Усяго ў рэстаране прапануюць дзевяць відаў настоек. Сярод іх: клубнічная з размарынам і ківі ці апельсін з абляпіхай. Таксама ёсць варыянты настоек на джыне, напрыклад, вішнёвая. Ёсць настойка на віскі, напрыклад, бананавая.
Чаму рэстаран назвалі “Сант Мікеле”
Рэстаран назвалі ў гонар арханёла Міхаіла. Таксама так завуць трэцяга дзіцёнка заснавальніцы рэстарана Марыі Кальчанкі (яна ж – жонка Сальваторэ Салмеры і сузаснавальніца “Форна”). На лагатыпе ўстановы – дрэва з трыма кронамі. Кожная крона – у гонар дзіцяці Марыі. У каранях дрэва – чароўны залаты агонь. Ён сагравае дрэва, але не абпальвае карані. Кола каранёў не замкнута, каб выходзіў жар, сказала Марыя.

Час працы
Рэстаран “Сант Мікеле” працуе:
нд-чц: 9:00 – 23:00
пт-сб 9:00 – 01:00
Штодзённа з 9:00 да 16:00 наведвальнікі могуць замовіць бранч [аб’яднаны сняданак і абед – Hrodna.life].






