Навіны

З новым падаткам! Вось як і хто з беларусаў будзе яго плаціць

З 1 студзеня 2023 года ў Беларусі з’явіцца новы падатак для фізічных асоб — падатак на прафесійны даход. Ён тычыцца самазанятых, не зарэгістраваных як індывідуальныя прадпрымальнікі. Пераход на гэты рэжым падаткаабкладання будзе добраахвотным, падкрэслілі ў падатковай. Hrodna.life разабраўся, як быць з новымі выплатамі.

Для каго падатак?

Плацельшчыкамі падатку могуць стаць фізічныя асобы, якія атрымліваюць прафесійны даход ад дзейнасці, якую яны здзяйсняюць не на карысць працадаўцы (калі яго няма) і да якой яны не прыцягваюць фізічных асоб па працоўных ці грамадзянска-прававых дагаворах, удакладнілі ў падатковай. Таксама такім прыбыткам лічыцца выкарыстанне маёмасці. Дакладнага пераліку відаў дзейнасці яшчэ няма: яго вызначыць Савет міністраў у артыкуле 378 Падатковага кодэкса.

Выплата новага падатку заменіць падаходны падатак з фізічных асоб, збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці і абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны.

Як плаціць?

Сярод пераваг новага рэжыму падаткаабкладання ў Міністэрстве падаткаў і збораў назвалі прастату прымянення — плаціць трэба праз спецыяльны дадатак «Падатак на прафесійны даход».

Улік атрыманых даходаў будзе весціся праз чэкі ў дадатку. Перадаваць падатковыя справаздачы і дэкларацыі не трэба. Таксама дадатак будзе аўтаматычна разлічваць папярэднюю суму. Падатак будзе вылічацца падатковым органам.

Колькі плаціць?

Падатак на прафесійны даход (НПД) прадугледжвае выплату падатку ў працэнтах ад выручкі, які ўключае абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт ФСАН.

Стаўка новага падатку складзе 10% незалежна ад памеру атрыманай выручкі пры працы з фізічнымі асобамі і замежнымі юрыдычнымі асобамі. Пры працы з беларускімі суб’ектамі гаспадарання (беларускімі арганізацыямі і ІП) схема выплаты мяняецца: 10% трэба будзе заплаціць пры суме выручкі не больш за 60 тысяч рублёў і 20% - з даходу, вышэйшага за гэтую суму. Для пенсіянераў выплаты складуць адпаведна 4% і 8%.

Як працуе дадатак?

Фізічная асоба і падатковая будуць ўзаемадзейнічаць праз дадатак «Падатак на прафесійны даход». У ім можна будзе:

— стаць на ўлік;

— ствараць запісы пра зробленыя разлікі;

— перадаваць падатковаму органу звесткі аб суме разлікаў;

— атрымліваць паведамленні ад падатковай аб суме падатку па выніках каляндарнага месяца.

Каб даведацца, колькі трэба заплаціць, плацельшчык павінен фармаваць у дадатку чэкі па кожным даходзе, атрыманым ад ажыццяўлення дзейнасці з ужываннем гэтага падатку.

Якія абяцаюць льготы?

Фізічным асобам, якія ўпершыню зарэгістраваліся як плацельшчыкі гэтага падатку, прадугледжана льгота: суму, з якой трэба будзе выплаціць падатак, палічаць на 2 тысячы рублёў меншай (падатковы вылік). Калі даход быў ніжэйшы за 2 тысячы, рэшту ад гэтага выліку можна будзе ўжываць у наступныя каляндарныя гады пры ўмове, што фізічная асоба не спыніць выплачваць гэты падатак. Разлік выліку, як і самога падатку, аўтаматызаваны.

Калі плаціць?

Падатковая вылічвае суму да выплаты штомесяц. Плацельшчыка будуць апавяшчаць аб суме падатку праз дадатак «Падатак на прафесійны даход» не пазней за 10-е чысло месяца, наступнага за мінулым каляндарным месяцам.

Плаціць падатак трэба штомесяц не пазней за 22-е чысло месяца, наступнага за мінулым каляндарным месяцам. Аплату можна здзейсніць любым зручным спосабам.

Як перастаць плаціць?

Прымяненне падатку на прафесійны даход спыняецца па ініцыятыве фізічнай асобы з дня прыняцця ёй рашэння аб спыненні дзейнасці. Гэта можна зрабіць дыстанцыйна праз дадатак «Падатак на прафесійны даход».

Чытайце таксама: ИП не считаются «работающими», в случае смерти деньги отдадут наследникам. Как в Беларуси будут копить на «вторую пенсию» с 1 октября

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна аб’яднаюць два аварыйныя будынкі. Яны вам добра вядомыя

Новы аб'ект грамадскага харчавання адкрыецца ў будынках № 31 і № 33 па вул.Вялікай Траецкай…

25 снежня 2024

Пад Гроднам пабудавалі домік для бяздомных катоў - ён падобны да драўлянай хаткі

Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…

24 снежня 2024

На польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі перад святамі - за ноч сітуацыя не палепшылася

Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…

24 снежня 2024

Нацбанк выпусціць памятныя манеты да 200-годдзя Аўгустоўскага канала

Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…

24 снежня 2024

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024