Навіны

У Беларусі пачнуць размяркоўваць таксама тых, хто плаціў за вучобу

Выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў (ВНУ), якія навучаліся на платнай аснове, плануюць размяркоўваць. Раней размеркаванне тычылася толькі студэнтаў бюджэтнай формы адукацыі. Пра гэта паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

«Міністэрству адукацыі, ВНУ пастаўлена задача — размяркоўваць не толькі тых, хто навучаўся на бюджэтнай аснове, а размяркоўваць усіх», — сказала Качанава. На думку Качанавай, выпускніку трэба прадаставіць першае працоўнае месца.

Як плануюць дапамагаць выпускнікам

Пры размеркаванні выпускнікоў ім плануюць прадастаўляць інтэрнат альбо арэнднае жыллё. «Малады спецыяліст прыязжаючы на працу, павінен разумець, дзе ён будзе жыць», — сказала Качанава.

Што будзе, калі адмовіцца ад размеркавання

Адмовіцца ад размеркавання можна праз паважлівую прычыну. Напрыклад, выпускнік паступае на наступны ўзровень адукацыі (у магістратуру, а для выпускніка каледжа — ў ВНУ на першую ступень вышэйшай адукацыі). Альбо выпускнік ідзе служыць у войска, мае праблемы са здароўем ці непрацаздольны. Паводле Міністэрства адукацыі, такіх людзей каля 7%

Яшчэ адзін варыянт для бюджэтнікаў - выплаціць дзяржаве выдаткі за адукацыю. Яшчэ на этапе размеркавання студэнт можа звярнуцца па разлік сумы, якую дзяржава выдаткавала на яго адукацыю. Пасля аплаты выпускнік можа атрымаць спраўку аб свабодным працаўладкаванні.

Ці ёсць адпрацоўкі ў нашых суседзяў

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дасюль існуе абавязковае размеркаванне пасля сканчэння ВНУ. У Польшчы і Літве адпрацовак няма. Ва Украіне ад такой практыкі адмовіліся ў 2017 годзе. Там выпускнікі могуць свабодна абіраць працу (за выключэннем вайскоўцаў), а ВНУ не абавязаны працаўладкоўваць сваіх выпускнікоў.

У Расіі таксама няма размеркавання пасля ВНУ альбо тэхнікума. Але ў 2020 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў вяртанне практыкі размеркавання. «Калі чалавек вучыўся за дзяржаўныя грошы, ён павінен адпрацаваць альбо вярнуць грошы», — сказаў Пуцін.

Чытайце таксама: Новыя правілы адтэрміноўкі ад войска ў Беларусі: студэнты замежных ВНУ больш яе не атрымаюць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025