Гродзенка Іна Грышук праверыла, чым адрозніваецца Coca-Cola ад напоя “Кола Черноголовка”. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook. Спойлер: на думку дзяўчыны, вынік двубою – 1:1.

Чым адрозніваецца “Кола Чарнагалоўка” ад звычайнай Coca-Cola? Гродзенка правяла эксперымент
Напоі Coca-Cola Classic і “Кола Чарнагалоўка”. Фота: Hrodna.life

Паводле Інны Грышук, складнікі напояў на этыкетцы – ідэнтычныя. У абодвух напоях ёсць цукар, араматызатары, фарбавальнік цукровы колер, кафеін. Вонкава напоі не адрозніваюцца, але ёсць адрозненні ў смаку і паху. 

“У “Кола Чарнагалоўка” адчуваецца лёгкая кіслінка, класічная Кола крыху салодкая. Смакі вельмі падобныя, але адрозніваюцца. За кошт гэтага бал аддаем Коле. Пах у “Колы чарнагалоўкі” больш яскрава выяўлены, чым у класічнай колы. Тут бал аддаем “Кола Чарнагалоўка. Вынік – 1:1”.

На думку жанчыны, “калі проста абіраць як напой – розніца невялікая”. Маўляў, “Чарнагалоўку” цалкам можна браць як замену класічнай “Коле”. А вось у кактэйлі “Лонг-Айленд”, лічыць Іна, гурманы могуць адчуць розніцу.

Якая розніца ў цане паміж напоямі

Розніца паміж напоямі ў цане – 75 капеек. Цана за двухлітровую бутэльку “Кола Чарнагалоўка” ў краме “Еўраопт” – 3,10 рублёў. Цана за такіж аб’ём звычайнай Coca-Cola Classic – 3,85 рублёў. 

Навошта наогул параўноўваць Coca-Cola і “Чарнагалоўку”? 

У сакавіку 2022 года Coca-Cola сышла з расійскага рынку з-за вайны Расіі супраць Украіны. Тады ў сетках Burger King і KFC замянілі Coca-Cola напіткамі брэнда “Чарнагалоўка”, а ў “Вкусно и точка” – напіткамі “Добрый”. У Беларусі  Coca-Cola засталася і працягвае выпускаць сваю прадукцыю.

У Coca-Cola ёсць некалькі варыянтаў, у “Чарнагалоўкі” – толькі адзін

“Колу Чарнагалоўку” вырабляюць толькі ў адным варыянце. У адрозненні ад “Чарнагалоўкі”, звычайная Coca-Cola мае розныя варыянты сваё прадукцыі. Гэта Coca-Cola Zero, Coca-Cola Lime, Coca-Cola Vanilla, Coca-Cola Cherry. 

Coca-Cola Company вырабляе канцэнтраты, сіропы, безалкагольныя напоі. Кампанія валодае больш чым 350 гандлёвымі маркамі як глабальнымі, так і рэгіянальнымі. 

Чытайце таксама: У Беларусі замест McDonald’s будзе расійская «Вкусно — и точка»