Навіны

Лозунг «Жыве Беларусь» прызналі нацысцкім. На колькі гадоў за яго будуць саджаць?

Міністэрства ўнутраных спраў унесла лозунг «Жыве Беларусь» ў спіс нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Адпаведны дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

У дакуменце акрэслілі, што вітанне «Жыве Беларусь» і водгук «Жыве» ў суправаджэнні паднятай рукі з раскрытай далонню — сімвал 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД [служба бяспекі рэйхсфюрэра — Hrodna.life] і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіі Ваффэн-СС.

Ці лічацца нацысцкімі выгук «Жыве Беларусь» і адказ на яго без жэставага суправаджэння або адпаведны надпіс — невядома.

Скрыншот закона. Крыніца: pravo.by

Што яшчэ ўнеслі ў спіс нацысцкага

Пастанова МУС датычыць двух спісаў: нацысцкіх арганізацый і структур ды нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. У абноўленых спісах дзевяць арганізацый і 52 віды сімволікі. Спіс нацысцкіх арганізацый папоўніла «30-я грэнадзёрская (пяхотная) дывізія Ваффэн-СС (руская № 2, яна ж беларуская № 1), на нямецкай мове — 30. Waffen-Grenadier-Division der SS (ruthenische Nr. 2) weissruthenische Nr. 1. У пастанове пазначана, што ў асноўным яна складалася з былых вайскоўцаў «Беларускай Краёвай Абароны».

Якое пакаранне будзе за публічнае дэманстраванне такой сімволікі

За прапаганду альбо публічнае дэманстраванне такой сімволікі, у тым ліку ў інтэрнэце, могуць пакараць крымінальнай адказнасцю паводле арт.341−1. Абвінавачанаму будзе пагражаць штраф, арышт, абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025