Праект хуткасанай электразапаўкі. Крыніца: neft.by
Два суперхуткія зарадныя комплексы для электракараў адрыюць у Гродне ў 2023 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік упраўлення перспектыўных энэргетычных тэхналогій цэнтральнага апарата кампаніі «Беларуснафта» Аляксей Нікіценка.
Папоўніць узровень зарада аўтамабіля, якога хопіць на 300 км, можна будзе за 10 хвілін.
На зарадным комплексе змогуць зараджацца адначасова электробус і восем аўтамабіляў. Моц зарада будзе дзяліцца аўтаматычна з прыярытэтам для электробуса.
«Асноўныя перавагі комплекса — зарадка электрабусаў адначасова з электрамабілямі на высокай хуткасці, сістэма назапашвання энэргіі, крама безаператарнага гандлю», — сказаў Нікіценка.
Падобныя комплексы з’явяцца не толькі ў Гродне. Агулам у Беларусі адкрыюць дзевяць падобных станцый: яшчэ чатыры ў Мінску (адну з іх да канца 2022 года) і тры на трасе М1.
Да канца 2022 года ў Беларусі «Беларуснафта» плануе адкрыць каля 30 электразаправачных станцый. На 2023 год спраектавалі яшчэ 60 станцый хуткай зарадкі магутнасцю 50 кВт. Станам на лістапад 2022 года ў Беларусі больш за 600 электрычных заправачных станцый.
Да 2030 года Беларусь абавязалася скараціць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш, чым на 28% ад узроўня 1990 года. Транспарт у складзе выкідаў парніковых газаў займае чацвёртае месца пасля энэргетыкі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…