Топ-10 матэрыялаў Hrodna.life за год: што абрала журы конкурсу рэгіянальных медыя

Эканамічны матэрыял пра пракладкі, рэпартаж з візавага цэнтра, расследаванне пра бомбасховішчы і гісторыі тых, хто не з’ехаў - найлепшыя матэрыялы Hrodna.life за апошні год адзначылі ў конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Таксама высока ацанілі відэа ў нашым Instagram. Асобна адзначылі рэдактарку Ірыну Новік — яна атрымала спецадзнаку за адвагу, прафесіяналізм і адданасць прафесіі.

Падведзеныя вынікі штогадовага конкурса Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Публікацыі Hrodna.life былі адзначаныя ў дзевяці намінацыях. Мэта сёлетняга конкурса была адзначыць журналістаў і выданні, падкрэсліць салідарнасць паміж выданнямі і іх супрацоўнікамі, якія працуюць у складаных умовах.

Сёлета, як і летась, беларускім журналістам і выданням даводзіцца працаваць у надзвычай складаных грамадска-палітычных умовах. Каб падтрымаць салідарнасць сярод калегаў, у 2022 годзе, як і ў 2021, журы конкурса не вылучала пераможцаў і першых месцаў. Раней, калі пераможцаў вызначалі, Hrodna.life рабіўся рэгіянальным выданнем году.

Чытайце таксама: «Сейчас важна не конкуренция, а сотрудничество». Подвели итоги конкурса Ассоциации издателей региональных медиа

У 2022 годзе удзел у конкурсе прыняло 13 рэдакцый і 86 аўтараў, 315 матэрыялаў і серыяў. Найбольш матэрыялаў удзельнічала ў намінацыі «Сацыяльны рэпартаж». Абвяшчэнне вынікаў правялі анлайн.

Матэрыялы Hrodna.life, якія былі асабліва адзначаныя

«Эканамічныя матэрыялы»

«Падатак» на месячныя: чаму ў Беларусі даражэюць пракладкі і што з гэтым рабіць?

Матэрыял пра тое, да якіх эканамічных і сацыяльных наступстваў можа прывесці ігнараванне патрэбаў жаночай часткі насельніцтва Беларусі.

«Будзем выкупляць адзін у аднаго і далей ездзіць». Чаму ў Беларусі падаражэлі аўтамабілі і прычым тут санкцыі з вайной

Аўтамабілі ў Беларусі - і новыя, і ўжываныя — рэзка падаражэлі ў сувязі з вайсковым канфліктам ва Украіне і антырасійскімі санкцыямі Захаду. Hrodna.life разбіраўся, што адбываецца на айчынным аўтарынку, якія аўтамабілі цяпер купляць і ці варта чакаць паляпшэння сітуацыі.

«Сацыяльны рэпартаж»

Без віз. Што адбывалася ля візавага цэнтра ў Гродне пасля адмены «жывой чаргі»

Людзі з рознымі гісторыямі і адной праблемай — патрапіць ў візавы цэнтр для падачы дакументаў на польскую візу. Вясной пачаліся праблемы з візамі, і запісацца туды стала практычна немагчыма. Дапамагчы ім мог запіс па жывой чарзе, але яго ў візавым цэнтры ў Гродне адмянілі.

«Адукацыя»

«Развівашкі адпачываюць». Адвялі дзяцей у лес, забралі мабільнікі і далі волю. Як гродзенскія інструктары выхоўваюць заваёўнікаў вяршыняў

Гродзенцы расказалі, як прыйшлі да працы з дзецьмі і навучыліся разам з імі скараць сябе і вяршыні. Гэта гісторыя пра тое, як у нашых складаных умовах можна фармаваць грамадзянскую пазіцыю і адказнасць, адзначыла сябра журы конкурса.

Фрагмент паходу на плытах праекта «Заваёўнікі вяршыняў». Фота з асабістага архіва Таццяны Валошчык

«Журналісцкае расследаванне»

«Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя

Паспрабавалі высветліць, дзе ў Гродне ёсць бамбасховічы, у якім яны стане, і чаму пра іх нікому не распавядаюць. Бонусам — спіс для «трывожнага чамаданчыка».

«Культура»

«Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне

Пра тое, што не так з гарадскімі святамі, Hrodna.life гутарыў з дзвюма крыніцамі, якія працавалі на такіх мерапрыемствах і знаёмыя з сітуацыяй у сферы культуры. Расследаванне працэсаў, якія адбываюцца з массавамі святамі ў беларускіх гарадах.

На Фестывале нацыянальных культур у 2022 годзе

«Беларуская культура за межамі нікому не патрэбная». Уладальнік гродзенскай этнакрамы распавёў, чаму не з’язджае з Беларусі

Матэрыял з цыклу публікацый пра людзей, якія свядома вырашылі жыць у Беларусі, маючы магчымасць з’ехаць

«Гісторыя і краязнаўства»

Адна з самых старых школ Гродна будзе жыць. Як ідзе рамонт ва «ўсэмцы» на Лермантава і што там плануюць

У матэрыяле паказана, як канрэтны выпадак ашчаднай рэканструкцыі можа быць прыкладам для абыходжання з драўлянай архітэктурай у горадзе, паказан механізм, як можна захоўваць гісторыю.

«Партрэт»

Вместо Парижа поедет на «химию». Гродненский айтишник Глеб Койпиш рассказал, чему научился в тюрьме и зачем там нужен конференц-зал

Гісторыя айцішніка, якому прысудзілі пакаранне «хіміей». Ён меў магчымасць з’ехаць, але свядома абраў адбыць пакаранне, каб застацца ў Беларусі.

Глеб Койпіш. Фота: Hrodna.life

«Відэа»

Серыя Instagram-відэа пра гарадскія імпрэзы.

«Экалогія»

«Кажется хлам, а по факту редкие дорогие предметы». Экологи из Гродно открыли антикварный магазин

Гісторыя пра тое, як пара эколагаў адкрылі ў Гродне антыкварную краму.

Вікторыя — адна з уладальнікаў крамы антыкварных і вінтажных рэчаў у Гродне. Дзякуючы ім старыя рэчы атрымліваюць другое жыццё

Таксама рэдактарка і аўтарка Hrodna.life Ірына Новік атрымала спецадзнаку за адвагу, прафесіяналізм і адданасць прафесіі.

Падзяліцца
Меткі: рэдакцыя

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024