На гастрафэсце ў Гродне пачастуюць фірмовымі стравамі. Спіс сэтаў і устаноў (абноўлена)

У Гродне чацвер раз пройдзе рэспубліканскі гастрафэст. Тут і ў іншых абласных гарадах Беларусі ён пачынаецца 17 лістапада і працягваецца да 4 снежня. Hrodna.life сабраў на старонцы фестывалю сэты, якімі частуюць установы ў Гродне.

Кошт сэта ва ўсіх установах Гродна, Віцебска, Брэста, Магілёва і Гомеля традыцыйна будзе фіксаваны — 34 рублі. Калі вырашыце пракаціцца на фестываль у Мінск, заплаціце за сэт 44 рублі.

У Гродне гасцей на сэты чакаюць у 15 установах, па ўсёй Беларусі ж у фестывалі ўдзельнічаюць больш за 80 устаноў. Яны падрыхтавалі сэты з страў, якія з’яўляюцца іх візітнымі карткамі. У перыяд фестывалю можна будзе пакаштаваць фірмовыя пазіцыі, створаныя ў аўтарскім выкананні спецыяльна для гасцей гастрафэста.

Пакаштаваць сэт можна будзе на месцы, таксама ёсць магчымасць дастаўкі c дапамогай сэрвісу дастаўкі з рэстаранаў і крамаў Delivio. Арганізатары абяцаюць спецыяльную прапанову ад брэндаў Campo Viejo і «Тамада» і смачныя бонусы ад генеральнага партнёра фестывалю Альфа Банка. Пры выкарыстанні мабільнага прыкладання Visa Extra чакаюць зніжкі на сэты 50%.

Рэстаран «Літвіны»

Сэт у «Літвінах»
  • Гелевая тарталетка з бульбяна-арэхавым салатам, крэмам з печанай цыбулі і тартарам з крэветкі.
  • Тартар з качынай грудкі з вяленымі таматамі, марынаванай слівай і крэмам з квашаных яблыкаў на бурачным хлебе з пудрай з сухіх таматаў.
  • Тэрын з сёмгі з цыбульным попелам і соева-імбірнай запраўкай.
  • Кракет са свінога халоднага з падліўкай з жоўтага гароху і салатай з маладога гарошку.
  • Печаная траска з калдунамі з капусты і бульбяным пюрэ, і булёна з абпаленай бульбы.
  • Качка з грэчкай і падліўкай з цёмнага квасу.

Вага сэта: 710 г.

Шэф-кухар Аляксандр Чыкілеўскі.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Я. Купалы, 87): пн-пт: 12:00—22:30, сб-нд: 10:00—22:30.

Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 300−33−44.

Рэстаран «Сант Мікеле»

Сэт «Сант Мікеле»
  • Піца «Дзень усіх Святых» з гарбузовы крэмам, сырам мацарэла, смажанай каўбасой, сырам пармезан, пармскай вяндлінай і кроплямі гарганзолы.
  • Паста «магія шэфа».
  • Труфельныя цукеркі «слодыч ці брыда» са снегам з маліны, шакаладнай зямлёй, гелем з маліны.
  • Брускета з крэмам з авакада з грыбамі, арэхам і вяленым таматам.
  • Брускета з крэмам з маслін, вяленым таматам і малінай.
  • Брускета з сырным крэмам, печанай грушай і гелем з маліны.
  • Закуска «Чароўная Ружа».

Вага сэта: 1400 г.

Шэф-пиццайоло — Сальваторэ Сальмеры, шэф-кухар — Уладзіслаў Дарошка.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Падольная, 24): пн-чц: 09:00—23:00, пт-сб: 09:00—01:00, нд: 09:00—23:00. Ёсць магчымасць узяць з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 789−99−99.

Кафэ «Одесса мама»

Сэт «Одесса мама»
  • Сэт «матчыных» закусак: смалец з грэнкамі, намазка са свежым агурком і часнаком, намазка з ікрой з кабачкоў з дымком, намазка з зялёным яблыкам, беконам і сырам, намазка са шпінатам, часнаком і кунжутам.
  • Суп грыбны з беконам, апенькамі і масляты са смятанай.
  • Тушонка з гароднінай.
  • Бульбачка па-адэску са свінінай і грыбамі пад сырам.
  • Піражкі з бульбай і грыбамі.
  • Пірожнае «бульба» з арэхамі.
  • Хлебны кошык.

Вага сэта: 1790 г.

Пакаштаваць сэт вау ўстанове (вул. Б. Траецкая, 37): нд-чц: 10:00—23:00, пт-сб: 10:00—00:00. Ёсць магчымасць узяць з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 160−88−06.

Трактыр «Падкова»

Сэт «Падкова»
  • Кручэнікі са свінінай.
  • Бабулін суп з качкай і клёцкамі.
  • Мачанка з трох відаў мяса з лісічкамі.
  • Карамелізаваная груша з ванільным марозівам.

Вага сэта: 1700 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Кірава, 9): пн-чц: 12:00—23:00, пт-сб: 12:00—01:00, нд: 12:00—00:00. Ёсць магчымасць узяць з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (33) 344−44−70.

Кафэ GARAGE

Сэт GARAGE
  • Бургер з дранікаў.
  • Хрумсткая брускета з мульцізерневага хлеба на падушцы з тварожнага мусу.
  • Піца Dello chef на белым соусе з індычкай, печаным гарбузом і сырам Дор Блю.
  • Акарачок пад соусам песта з міксам салатаў, вяленымі таматамі і бульбянымі дзелькамі.
  • Крэм-суп з гарбуза на какосавым малацэ.

Вага сэта: 1580 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (пр-т Янкі Купалы, 87): пн-нд: 10:00—23:00.

Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 330−33−67.

Кафэ «Карчма»

Сэт «Карчма»
  • Гарбузовы пірог з абляпіхавым джэмам.
  • Хатні хлеб на заквасцы.
  • Паштэт з курынай печані.
  • Апенькі марынаваныя.
  • Хатні шпік салёны.
  • Шчы з кіслай капусты з сушанымі грыбамі і вэнджаным беконам.
  • Перлота з тушанай качкай.

Вага сэта: 1120 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Савецкая, 31): пн-пт: 09:00—23:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (33) 9−936−936.

Піцэрыя «Форно»

  • Піца з грушай і журавінавым мусам.
  • Кус-кус з ялавічнай катлетай і далікатным крэмам.
  • Салата з камамберам і сакавітымі персікамі.
  • Храбусткая брускета з пармскай вяндлінай і пікантным вяленым таматам.
  • Духмяны печаны яблык з мёдам і арэхамі, ванільнае марозіва.

Вага сета: 1530 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Працоўная, 10): Нд-Чц: 12:00—23:00, пт-сб: 12:00—00:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 744−49−99.

Рэстаран «Беласток»

Сэт «Беласток»
  • Квашаная капуста.
  • Рэзкая морква.
  • Салёныя агуркі.
  • Класічныя дранікі.
  • Бульба па-вясковаму.
  • Смятана.
  • Соус барбекю.
  • Свіная рулька.
  • Дзьмухаўцы з кулагай.

Вага сэта: 1400 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Віленская, 2): нд-чц: 11:00—23:00, пт-сб: 11:00—01:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375(29) 2 389 389.

Гастрабар «Пятніца»

Сэт «Пятница»
  • Амерыканскі кукурузны суп з грэнкамі.
  • Бургер з ірванай свінінай.
  • Хатнія каўбаскі BBQ.
  • Крылцы Бафала.
  • Бульбяная салата, рэзкая капуста, агуркі на бурбоне, бульба фры, начас.
  • Соус барбекю.
  • Соус пятніца.
  • Smore — амерыканскі дэсерт з хатняга грэм-крекера, маршмелаў і шакаладу.

Вага сэта: 1450 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Маставая, 31): пн-чц: 16:00—00:00, пт: 16:00—19:00, сб: 14:00—19:00, нд: 14:00—00:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 842−22−21.

Вінны бар «Эсперанта»

Сэт «Эсперанта»
  • Сэт міні-брускетаў з тапенадой, сметанковым ласосем, вяленым таматам і сырам мацарэла.
  • Капрэзэ са сметанковым сырам мацарэла і элементамі малекулярнай кухні.
  • Канелони з далікатным куранём, рыкотай, шпінатам і грыбамі пад сметанковым соусам з пармезанам
  • Тырамісу з клубнічным кулі.

Вага сэта: 800 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Кірава, 5): нд-чц: 12:00—00:00, пт-сб: 12:00—02:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой.

Браніраваць па тэлефоне: +375 (44) 704−43−44.

Ресторан-пивоварня «Гости»

Сэт «Гости»
  • Суп з шампіньёнаў.
  • Курыныя крылы ў соусе барбекю.
  • Сыр ў хрумсткай паніроўцы.
  • Бульба, запечаны з сырам.
  • Бі-эл-ці.
  • Тушаная капуста з грыбамі.
  • Кесадылья з курыцай.
  • Салата са смятанай.
  • Соус барбекю, Ranch, кетчуп.
  • Чызкейк з вішняй ў каньяку.

Вага сэта: 1720 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Замкавая, 3): пн-чц: 12:00—00:00, пт: 12:00—02:00, сб: 14:00—02:00, нд: 14:00—00:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт). У пт-сб c 18:00 мінімальны заказ на госця — 50 BYN.

Браніраваць па тэлефоне: +375 (33) 322−47−77.

Піцэрыя Basta Pasta

Сэт Basta Pasta
  • Салата з запечанай гародніны з кіноа і курагой.
  • Сметанковы крэм-суп з цыбулі-парэем з Smoke мідыямі.
  • «Дэ Воляй» з мікс пюрэ з зялёнага гарошку і морквы.
  • Жульен з птушкі з белымі грыбамі ў слаёным цесце.
  • Сметанкова-вішнёвы чыз з браўні Diablo.

Вага сэта: 980 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Перамогі, 35): нд-чц: 12:00—00:00, пт-сб: 12:00—02:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (33) 310−03−10.

«Хінкальня»

Сэт ў «Хінкальні»
  • Салата са свінінай і баклажанамі.
  • Суп хашы з ялавічынай, часныком і рэдзькай.
  • Хінкалі з бульбай, грыбамі і сырам.
  • Хінкалі са шпінатам, беконам і сырам.

Вялікая талерка закусак:

  • Курыны шашлык ў вінным марынадзе.
  • Шампіньены з сырам сулугуні.
  • Лук марынаваны.
  • Агурок бачкавы.
  • Бульба на мангале.
  • Сыр сулугуні смажаны.
  • Соус катміс.
  • Сацэбелі.
  • Хачапуры з птушкай, бульбай і сырам.
  • Шоці (хлеб).

Вага сэта: 2000 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (Урыцкага, 5): нд-чц: 12:00—23:00, пт-сб: 12:00—00:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (44) 763−59−59.

Рэстаран «Sherwood»

Сэт з Sherwood
  • Пастрамі з грыбным соусам — абсмаленая ялавічына ў спецыях з грыбным соусам з шампіньёнаў з хатнім маянэзам і трюфельным алеем.
  • Рамэн — курыны булён з даданнем соевага соўсу, водарасцяў комбу, грыбоў, імбіра, перцу чылі, локшыны ўдон, марынаваных яек, шампіньёнаў, кукурузы, курынага філе і зялёнай цыбулі.
  • Пячыста з бульбянымі клёцкамі - запечаная свініна ў мядова-гарчычным соусе, глазураваная журавінавым соусам, з абсмаленымі бульбянымі клёцкамі, тушаных з грыбамі і вяршкамі.
  • Іншы Тырамісу.

Вага сэта: 1100 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Падольная, 37): нд-чц: 12:00—01:00, пт-сб: 12:00—02:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 862−16−21.

Рэстаран «Золотой теленок»

Сэт ад «Золотого теленка»
  • Хатні халадзец з хрэнам і барадзінскім хлебам.
  • Свіныя рабрынкі ў соусе барбекю.
  • Запечаная з сырам і зёлкамі бульба.
  • Марынаваныя агурочкі.
  • Квашаная капуста з журавінамі.
  • Соус аёлі.
  • Рэзкі соус па-грузінску.
  • Крамбл-пірог з вішняй.

Вага сэта: 1600 г.

Пакаштаваць сэт ва ўстанове (бул. Ленінскага камсамола, 29а): пн-чц: 16:00—22:00, пт-сб: 16:00—23:00, нд:16:00—22:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).

Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 838−23−45.


Гастрафэст — гэта серыя гастранамічных фестываляў. Ва ўсіх іх розная тэма, але адна механіка. Установы прапануюць свае найлепшыя сэты па фіксаванай цане ў пэўны адрэзак часу.

Серыя гастранамічных фестываляў ад каманды Gastrofest праводзіцца з 2016 года. Тэма папярэдняга рэспубліканскага гастрафэста была «Легендарныя людзі».

Сачыць за навінамі можна будзе на сайце gastrofest.by і ў Instagram. Установы-удзельнікаў можна будзе ацэньваць у «народным галасаванні» на сайце і ў Telegram-канале фестываля.

Чытайце таксама: «Не только про еду». Гродненские гурманы и рестораторы рассказали, почему любят гастрофесты

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024