У Гродне чацвер раз пройдзе рэспубліканскі гастрафэст. Тут і ў іншых абласных гарадах Беларусі ён пачынаецца 17 лістапада і працягваецца да 4 снежня. Hrodna.life сабраў на старонцы фестывалю сэты, якімі частуюць установы ў Гродне.
Кошт сэта ва ўсіх установах Гродна, Віцебска, Брэста, Магілёва і Гомеля традыцыйна будзе фіксаваны – 34 рублі. Калі вырашыце пракаціцца на фестываль у Мінск, заплаціце за сэт 44 рублі.
У Гродне гасцей на сэты чакаюць у 15 установах, па ўсёй Беларусі ж у фестывалі ўдзельнічаюць больш за 80 устаноў. Яны падрыхтавалі сэты з страў, якія з’яўляюцца іх візітнымі карткамі. У перыяд фестывалю можна будзе пакаштаваць фірмовыя пазіцыі, створаныя ў аўтарскім выкананні спецыяльна для гасцей гастрафэста.
Пакаштаваць сэт можна будзе на месцы, таксама ёсць магчымасць дастаўкі c дапамогай сэрвісу дастаўкі з рэстаранаў і крамаў Delivio. Арганізатары абяцаюць спецыяльную прапанову ад брэндаў Campo Viejo і “Тамада” і смачныя бонусы ад генеральнага партнёра фестывалю Альфа Банка. Пры выкарыстанні мабільнага прыкладання Visa Extra чакаюць зніжкі на сэты 50%.
Рэстаран “Літвіны”

- Гелевая тарталетка з бульбяна-арэхавым салатам, крэмам з печанай цыбулі і тартарам з крэветкі.
- Тартар з качынай грудкі з вяленымі таматамі, марынаванай слівай і крэмам з квашаных яблыкаў на бурачным хлебе з пудрай з сухіх таматаў.
- Тэрын з сёмгі з цыбульным попелам і соева-імбірнай запраўкай.
- Кракет са свінога халоднага з падліўкай з жоўтага гароху і салатай з маладога гарошку.
- Печаная траска з калдунамі з капусты і бульбяным пюрэ, і булёна з абпаленай бульбы.
- Качка з грэчкай і падліўкай з цёмнага квасу.
Вага сэта: 710 г.
Шэф-кухар Аляксандр Чыкілеўскі.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Я. Купалы, 87): пн-пт: 12:00-22:30, сб-нд: 10:00-22:30.
Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 300-33-44.
Рэстаран “Сант Мікеле”

- Піца “Дзень усіх Святых” з гарбузовы крэмам, сырам мацарэла, смажанай каўбасой, сырам пармезан, пармскай вяндлінай і кроплямі гарганзолы.
- Паста “магія шэфа”.
- Труфельныя цукеркі “слодыч ці брыда” са снегам з маліны, шакаладнай зямлёй, гелем з маліны.
- Брускета з крэмам з авакада з грыбамі, арэхам і вяленым таматам.
- Брускета з крэмам з маслін, вяленым таматам і малінай.
- Брускета з сырным крэмам, печанай грушай і гелем з маліны.
- Закуска “Чароўная Ружа”.
Вага сэта: 1400 г.
Шэф-пиццайоло – Сальваторэ Сальмеры, шэф-кухар – Уладзіслаў Дарошка.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Падольная, 24): пн-чц: 09:00-23:00, пт-сб: 09:00-01:00, нд: 09:00-23:00. Ёсць магчымасць узяць з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 789-99-99.
Кафэ “Одесса мама”

- Сэт “матчыных” закусак: смалец з грэнкамі, намазка са свежым агурком і часнаком, намазка з ікрой з кабачкоў з дымком, намазка з зялёным яблыкам, беконам і сырам, намазка са шпінатам, часнаком і кунжутам.
- Суп грыбны з беконам, апенькамі і масляты са смятанай.
- Тушонка з гароднінай.
- Бульбачка па-адэску са свінінай і грыбамі пад сырам.
- Піражкі з бульбай і грыбамі.
- Пірожнае “бульба” з арэхамі.
- Хлебны кошык.
Вага сэта: 1790 г.
Пакаштаваць сэт вау ўстанове (вул. Б. Траецкая, 37): нд-чц: 10:00-23:00, пт-сб: 10:00-00:00. Ёсць магчымасць узяць з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 160-88-06.
Трактыр “Падкова”

- Кручэнікі са свінінай.
- Бабулін суп з качкай і клёцкамі.
- Мачанка з трох відаў мяса з лісічкамі.
- Карамелізаваная груша з ванільным марозівам.
Вага сэта: 1700 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Кірава, 9): пн-чц: 12:00-23:00, пт-сб: 12:00-01:00, нд: 12:00-00:00. Ёсць магчымасць узяць з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (33) 344-44-70.
Кафэ GARAGE

- Бургер з дранікаў.
- Хрумсткая брускета з мульцізерневага хлеба на падушцы з тварожнага мусу.
- Піца Dello chef на белым соусе з індычкай, печаным гарбузом і сырам Дор Блю.
- Акарачок пад соусам песта з міксам салатаў, вяленымі таматамі і бульбянымі дзелькамі.
- Крэм-суп з гарбуза на какосавым малацэ.
Вага сэта: 1580 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (пр-т Янкі Купалы, 87): пн-нд: 10:00-23:00.
Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 330-33-67.
Кафэ «Карчма»

- Гарбузовы пірог з абляпіхавым джэмам.
- Хатні хлеб на заквасцы.
- Паштэт з курынай печані.
- Апенькі марынаваныя.
- Хатні шпік салёны.
- Шчы з кіслай капусты з сушанымі грыбамі і вэнджаным беконам.
- Перлота з тушанай качкай.
Вага сэта: 1120 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Савецкая, 31): пн-пт: 09:00-23:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (33) 9-936-936.
Піцэрыя «Форно»

- Піца з грушай і журавінавым мусам.
- Кус-кус з ялавічнай катлетай і далікатным крэмам.
- Салата з камамберам і сакавітымі персікамі.
- Храбусткая брускета з пармскай вяндлінай і пікантным вяленым таматам.
- Духмяны печаны яблык з мёдам і арэхамі, ванільнае марозіва.
Вага сета: 1530 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Працоўная, 10): Нд-Чц: 12:00-23:00, пт-сб: 12:00-00:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 744-49-99.
Рэстаран “Беласток”

- Квашаная капуста.
- Рэзкая морква.
- Салёныя агуркі.
- Класічныя дранікі.
- Бульба па-вясковаму.
- Смятана.
- Соус барбекю.
- Свіная рулька.
- Дзьмухаўцы з кулагай.
Вага сэта: 1400 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Віленская, 2): нд-чц: 11:00-23:00, пт-сб: 11:00-01:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375(29) 2 389 389.
Гастрабар “Пятніца”

- Амерыканскі кукурузны суп з грэнкамі.
- Бургер з ірванай свінінай.
- Хатнія каўбаскі BBQ.
- Крылцы Бафала.
- Бульбяная салата, рэзкая капуста, агуркі на бурбоне, бульба фры, начас.
- Соус барбекю.
- Соус пятніца.
- Smore – амерыканскі дэсерт з хатняга грэм-крекера, маршмелаў і шакаладу.
Вага сэта: 1450 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Маставая, 31): пн-чц: 16:00-00:00, пт: 16:00-19:00, сб: 14:00-19:00, нд: 14:00-00:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 842-22-21.
Вінны бар “Эсперанта”

- Сэт міні-брускетаў з тапенадой, сметанковым ласосем, вяленым таматам і сырам мацарэла.
- Капрэзэ са сметанковым сырам мацарэла і элементамі малекулярнай кухні.
- Канелони з далікатным куранём, рыкотай, шпінатам і грыбамі пад сметанковым соусам з пармезанам
- Тырамісу з клубнічным кулі.
Вага сэта: 800 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Кірава, 5): нд-чц: 12:00-00:00, пт-сб: 12:00-02:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой.
Браніраваць па тэлефоне: +375 (44) 704-43-44.
Ресторан-пивоварня “Гости”

- Суп з шампіньёнаў.
- Курыныя крылы ў соусе барбекю.
- Сыр ў хрумсткай паніроўцы.
- Бульба, запечаны з сырам.
- Бі-эл-ці.
- Тушаная капуста з грыбамі.
- Кесадылья з курыцай.
- Салата са смятанай.
- Соус барбекю, Ranch, кетчуп.
- Чызкейк з вішняй ў каньяку.
Вага сэта: 1720 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Замкавая, 3): пн-чц: 12:00-00:00, пт: 12:00-02:00, сб: 14:00-02:00, нд: 14:00-00:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт). У пт-сб c 18:00 мінімальны заказ на госця – 50 BYN.
Браніраваць па тэлефоне: +375 (33) 322-47-77.
Піцэрыя Basta Pasta

- Салата з запечанай гародніны з кіноа і курагой.
- Сметанковы крэм-суп з цыбулі-парэем з Smoke мідыямі.
- “Дэ Воляй” з мікс пюрэ з зялёнага гарошку і морквы.
- Жульен з птушкі з белымі грыбамі ў слаёным цесце.
- Сметанкова-вішнёвы чыз з браўні Diablo.
Вага сэта: 980 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Перамогі, 35): нд-чц: 12:00-00:00, пт-сб: 12:00-02:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (33) 310-03-10.
“Хінкальня”

- Салата са свінінай і баклажанамі.
- Суп хашы з ялавічынай, часныком і рэдзькай.
- Хінкалі з бульбай, грыбамі і сырам.
- Хінкалі са шпінатам, беконам і сырам.
Вялікая талерка закусак:
- Курыны шашлык ў вінным марынадзе.
- Шампіньены з сырам сулугуні.
- Лук марынаваны.
- Агурок бачкавы.
- Бульба на мангале.
- Сыр сулугуні смажаны.
- Соус катміс.
- Сацэбелі.
- Хачапуры з птушкай, бульбай і сырам.
- Шоці (хлеб).
Вага сэта: 2000 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (Урыцкага, 5): нд-чц: 12:00-23:00, пт-сб: 12:00-00:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (44) 763-59-59.
Рэстаран «Sherwood»

- Пастрамі з грыбным соусам – абсмаленая ялавічына ў спецыях з грыбным соусам з шампіньёнаў з хатнім маянэзам і трюфельным алеем.
- Рамэн – курыны булён з даданнем соевага соўсу, водарасцяў комбу, грыбоў, імбіра, перцу чылі, локшыны ўдон, марынаваных яек, шампіньёнаў, кукурузы, курынага філе і зялёнай цыбулі.
- Пячыста з бульбянымі клёцкамі – запечаная свініна ў мядова-гарчычным соусе, глазураваная журавінавым соусам, з абсмаленымі бульбянымі клёцкамі, тушаных з грыбамі і вяршкамі.
- Іншы Тырамісу.
Вага сэта: 1100 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (вул. Падольная, 37): нд-чц: 12:00-01:00, пт-сб: 12:00-02:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 862-16-21.
Рэстаран “Золотой теленок”

- Хатні халадзец з хрэнам і барадзінскім хлебам.
- Свіныя рабрынкі ў соусе барбекю.
- Запечаная з сырам і зёлкамі бульба.
- Марынаваныя агурочкі.
- Квашаная капуста з журавінамі.
- Соус аёлі.
- Рэзкі соус па-грузінску.
- Крамбл-пірог з вішняй.
Вага сэта: 1600 г.
Пакаштаваць сэт ва ўстанове (бул. Ленінскага камсамола, 29а): пн-чц: 16:00-22:00, пт-сб: 16:00-23:00, нд:16:00-22:00. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой (пакунак за дадатковы кошт).
Браніраваць па тэлефоне: +375 (29) 838-23-45.
Гастрафэст – гэта серыя гастранамічных фестываляў. Ва ўсіх іх розная тэма, але адна механіка. Установы прапануюць свае найлепшыя сэты па фіксаванай цане ў пэўны адрэзак часу.
Серыя гастранамічных фестываляў ад каманды Gastrofest праводзіцца з 2016 года. Тэма папярэдняга рэспубліканскага гастрафэста была «Легендарныя людзі».
Сачыць за навінамі можна будзе на сайце gastrofest.by і ў Instagram. Установы-удзельнікаў можна будзе ацэньваць у «народным галасаванні” на сайце і ў Telegram-канале фестываля.
Чытайце таксама: «Не только про еду». Гродненские гурманы и рестораторы рассказали, почему любят гастрофесты


