Затрыманы дзяржслужачы ў Гродне. Скрыншот Hrodna.life
Галоўны інспектар, дзяржслужачы з Гродзенскага абласнога ўпраўлення затрыманы ў Гродне. Пра гэта 2 лістапада паведаміў праўладны Telegram-канал. Мужчына распавёў на відэа, што размяшчаў экстрэмісцкую інфармацыю, а на выбарах у 2020 годзе прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую.
UPD 13.00. Затрыманы — Алег Уладзіміравіч Сала, галоўны дзяржаўны інспектар працы аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе «Вясна».
Мужчына распавёў на відэа, што ў 2020 годзе ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія» чаты і боты і размяшчаў там «экстрэмісцкую» інфармацыю. Таксама ён пісаў у чатах, што хадзіў на мітынгі. Але на самай справе, па яго словах, не хадзіў.
Таксама гродзенец распавёў, што прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую падчас выбараў 2020 года.
Згодна з артыкулам 68 Канстытуцыі РБ, галасаванне на выбарах з’яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у ходзе галасавання забараняецца.
Гродзенец паабяцаў выдаліць усе размешчаныя ім матэрыялы.
Верагодна, пакуль мужчыну чакае разбіральніцтва паводле арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…