Польскі ўрад плануе скасаваць аўтаматычны працяг дзеяння візаў і карт побыту (відаў на жыхарства). Адпаведны законапраект апублікавалі на сайце польскага ўрада.
Праект перадусім накіраваны на змены ў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны, якія былі вымушаны пакінуць радзіму з-за вайсковай агрэсіі з боку Расіі. Але ў дакуменце ўзгадваюць і адмену аўтаматычнага працягу дзеяння візаў.
Законапраект плануюць да канца 2022 года накіраваць у парламент. Калі яго прымуць, уладальнікі пратэрмінаваных візаў альбо карт побыту павінны будуць на працягу 30 дзён легалізавацца альбо пакінуць Польшчу.
Візы і карты побыту пачалі аўтаматычна працягваць праз эпідэмію каранавіруса ў сакавіку 2020 года. Замежнікі, якія ў час закрытых межаў вымушаныя былі застацца ў Польшчы, дзякуючы яму не рабіліся парушальнікамі. Усе візы і дазволы на жыхарства аўтаматычна працягвалі свой тэрмін дзеяння, пакуль гэтае рашэнне не будзе адменена. Аднак уладальнікі такіх пратэрмінаваных візаў мусілі заставацца на тэрыторыі Польшчы і не маглі перасоўвацца па тэрыторыі іншых дзяржаваў Шэнгенскай зоны.
Чытайце таксама: Квіток у адзін канец? Якія магчымасці і абмежаванні дае гуманітарная віза ў Польшчу
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…