Праваабарончая арганізацыя “Вясна” 1 лістапада прызнала палітзняволенай адвакатку з Гродна Юлію Юргілевіч. Таксама ўпершыню назвалі артыкул, па якім Юлію заключылі пад варту – 361-4 КК “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Раней яго не разгалошвалі.

Юліі пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Юлію Юргілевч затрымалі 30 жніўня. Яна з’язджала з Беларусі пасля пазбаўлення адвакацкай ліцэнзіі, але напярэдадні вярнулася ў краіну. 23 лютага Юлію выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за “сістэматычныя парушэнні заканадаўства”, а пасля – пазбавілі ліцэнзіі.

Юлія працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Пасля жніўня 2020 года яна абараняла абвінавачаных па палітычных справах. Юргілевіч абараняла ў судзе Вольгу Верамеенка з крамы «Адметнасць», абвінавачаную па справе аб счэпцыАндрэя Сакалоўскага па той жа справе, Андрэя Аўсіевіча, якога судзілі за каментар. Амапаўцы адмаўляліся ад іскаў аб кампенсацыі маральнай шкоды пасля яе допыту.

На 1 лістапада ў Беларусі 1357 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

Чытайце таксама: «Хачу паглядзець ім у вочы». Успамінаем крымінальныя справы адвакаткі Юліі Юргілевіч, якую затрымалі ў Гродне