“Еўраопт” прыпыніць працу “Е-дастаўкі” ў Гродзенскай вобласці з 1 лістапада 2022 года. Замовіць дастаўку можна будзе толькі ў Гродне, паведамілі на сайце гандлёвай сеткі.
Абноўлена 1.11.2022. Тэхнічныя магутнасці “Е-дастаўкі” на дадзены момант дазваляюць апрацаваць абмежаваную колькасць заказаў, патлумачыла пазней дырэктарка па маркетынгу ЗАТ “Інтэрнэт-крама Еўраопт” Алена Сітдзікава для Office Life. Прааналізаваўшы попыт на сэрвісы “Е-дастаўка” і “Емолл”, кампанія вызначыла, што сэрвіс emall.by карыстаецца вялікім попытам па ўсёй Беларусі, і асабліва ў рэгіёнах. Кампанія вырашыла ў рэгіёнах сфакусавацца на апошнім, а ў Мінску і абласных гарадах – на “Е-дастаўцы”.
Для “Емолл” мінімальная сума замовы для дастаўкі ў аддзяленні паштовай сувязі “Европочта” Мінска і абласных гарадоў — 25 рублёў, іншых населеных пунктаў — 30, удакладніла выданне. Сума пакупак для бясплатнай дастаўкі праз сэрвіс «Е-дастаўка» у залежнасці ад горада складае 70-150 рублёў.

Дастаўку пакінулі ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама ў абласных цэнтрах і Баранавічах.
“Змены ўводзяцца на нявызначаны тэрмін. Спадзяемся, што ў хуткім часе зноў зможам забяспечыць дастаўку па ўсёй Рэспубліцы Беларусь без абмежаванняў”, – напісалі на сайце.
Цана за платную дастаўку складзе 4,99 рублёў. Пры замове на суму не менш за 150 рублёў дастаўка бясплатная. Замовы, якія пакупнікі аформілі да 7:00, змогуць даставіць да 15:00. Замовы на дзень дастаўкі прымаюць да 13:00.
Чытайце таксама: Супрацоўніца «Еўраопта» скрала 33 тысячы рублёў: хацела абагаціцца на крыптавалюце


