У Гродне хочуць перабудаваць пад жыллё стары мясакамбінат. Кошт за комплекс — $ 600 тысяч

Будынкі старога мясакамбіната па вуліцы Камунальнай, недалёка ад стадыёна «Нёман» і цэнтра горада, зноў выставілі на продаж. На гэты раз — з магчымасцю рэканструкцыі пад жыллё. Пачатковы кошт за комплекс з 13 пабудоў - 1 млн 479,9 тыс. рублёў (амаль $ 600 тыс.).

Умовы продажу прадугледжваюць рэканструкцыю нерухомай маёмасці пад жылую сядзібную забудову гарадскога тыпу. Сярод яе павінны размясціцца асобнымі будынкамі сацыяльна гарантаваныя аб’екты абслугоўвання насельніцтва.

Размяшчэнне будынкаў

У спісе на продаж — усяго 13 будынкаў і пабудоў па адрасах Камунальная 32, 32/1, 32/2, 32/3, 32/4, 32/5, 32/6, 32/7, 32/8, 32/9, 32/10, 32/11, 32/12. Гэта будынак канторы былога мясакамбіната, прахадная, рамонтныя майстэрні, вагавая, сталярны цэх, склады і гаражы з прыбудовамі, кацельня, адстойнік, басейн (тэхнічны вадаём), прыбіральня і нават вежа. Гады пабудовы — ад 1911 да 1991.

Некаторыя будынкі прадаюцца з дзейнымі дамовамі арэнды, максімальны тэрмін — да верасня 2025 года.

Плошча зямельнага ўчастка пад забудовай — 1, 3234 га. Зямлю можна арандаваць на 50 гадоў.

Участак пад таўнхаусы з 2019 года

Прадаць гэты ўчастак пад таўнхаусы гарадскія ўлады спрабуюць з траўня 2019 года. З таго часу ўмовы істотна змяніліся. Тады на продаж выстаўлялі ўчастак у 1,7 га, а пабудовы прапаноўвалі зносіць. Кошт зносу склаў бы 1,12 млн рублёў. За зямлю гарадскія ўлады хацелі мінімум 61,8 тыс. рублёў і прапаноўвалі арандаваць яе на 5 гадоў.

Сядзібная забудова на гэтым месцы закладзена ў Праекце дэталёвага планавання цэнтра і Генплане развіцця Гродна да 2030 года. Таўнхаусы на Камунальнай плануюць пабудаваць да 2025 года.

Што тут было раней

У пачатку мінулага стагоддзя тут была гарадская рэзня — мясакамбінат. З яе пачалася гісторыя прамысловай перапрацоўкі мяса ў Гродне. З прыходам савецкай улады рэзня была нацыяналізаваная і атрымала назву Гродзенскага мясакамбіната. На гэтым месцы рэзня была да 1970-х гг., пакуль не пачаў працаваць сучасны гродзенскі мясакамбінат. Зараз ні адзін з будынкаў рэзні не мае статусу культурнай каштоўнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025