Навіны

У Гродне адмянілі вечарыну і прыбралі дэкарацыі да Хэлоўіна — паскардзілася праўладная актывістка

Вечарыну да Хэлоўіна ў МЦ «Гродна» адмянілі. Таксама каля адной з тату-студый у Гродне прыбралі святочныя дэкарацыі. На іх паскардзілася гродзенская актывістка Вольга Бондарава з паплечнікамі.

«З Гродна прыйшла вестка, што сатанінскі шабаш ў „Моладзевым цэнтры“ раптоўна адменены», — напісала Вольга Бондарава. Яна падзякавала за гэта кіраўніцтву «Белай Русі».

Мерапрыемства павінна было прайсці ў суботу, 29 кастрычніка. Канцэпцыя — «галоўны злёт нечысці ўсіх народаў». Абяцалі конкурсы, падарункі ад партнёраў і музычнае «начынне». Адным з арганізатараў мерапрыемства быў тату-клуб «Храброе сердце». Запрошаны дыджэй — Dj Modno.

Цяпер анонсы мерапрыемствы са старонкі зніклі. Замест гэтага ў МЦ «Гродна» пройдуць нетэматычныя вечарыны.

Прыбралі дэкарацыі

Таксама пасля звароту Бондаравай і воінаў-афганцаў прыбралі святочныя дэкарацыі каля тату-студыі «Храбное сердце» на Леніна, 30.

«Як у краіне, дзе Канстытуцыяй замацавана патрабаванне да кожнага паважаць нашы нацыянальныя традыцыі, можна прапагандаваць чужое? Як у краіне з хрысціянскімі асновамі прадзяржаўная газета можа расхвальваць „свята“ праслаўлення сатаны і іншай нечысці (гаворка аб публікацыі „Вечернего Гродно“ аб гэтай лакацыі)?» — задалася пытаннем Вольга.

Не першы раз пад забаронай

Хэлоўін — сучаснае свята, якое ўзыходзіць да традыцый старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі і традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах. З канца XX стагоддзя мода на атрыбутыку Хэлоўіна ўзнікла ў неангламоўных краін Еўропы і СНД.

Хэлоўін не першы раз забараняюць у Гродне. У 2018 годзе яго не змаглі адзначыць школьнікі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025