Дмитрий Савошевич. Фото: "Гродненская правда"
Першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама стаў Дзмітрый Савашэвіч. Ён ужо ёсць у графіку прамых ліній.
На новую пасаду Савашэвіча прызначылі 21 кастрычніка, удакладняе «Вечерний Гродно». На ёй ён будзе адказваць за:
Дзмітрый Савашэвіч нарадзіўся ў 1980 годзе. Скончыў школу ў Скідзелі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-электрык (1997 г.). Працаваў майстрам электратэхнічнага ўчастка на Скідзельскім цукровым камбінаце, галоўным інжынерам ГУККП «Гарсвятло», з 2009 г. — галоўным інжынерам УЖРЭП Кастрычніцкага раёна, узначальваў УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна. З 2018 г. і да новага прызначэння Савашэвіч працаваў генеральным дырэктарам Гродзенскага гарадскога ЖКГ.
Дзмітрый Савашэвіч ужо з’явіўся ў графіку правядзення прамых ліній з гарвыканкамам. Пагутарыць з новым намеснікам можна будзе 29 кастрычніка і 31 снежня.
Хто стане новым кіраўніком гарадскога ЖКГ, пакуль невядома. Пакуль абавязкі гендырэктара выконвае яго намеснік Аляксандр Карповіч.
На пасадзе першага намесніка старшыні гарвыканкама Савашэвіч змяніў Андрэя Жука. Ён жа нядаўна перайшоў на пасаду намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Чытайце таксама:
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…