Першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама стаў Дзмітрый Савашэвіч. Ён ужо ёсць у графіку прамых ліній.

На новую пасаду Савашэвіча прызначылі 21 кастрычніка, удакладняе «Вечерний Гродно». На ёй ён будзе адказваць за:

  • пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі,
  • утрыманне і рамонт жыллёвага фонду,
  • вулічна-дарожную сетку,
  • добраўпарадкаванне і азеляненне горада,
  • выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахову навакольнага асяроддзя,
  • працу прадпрыемстваў гарадской камунальнай уласнасці энерга-, газа-, цепла-, водазабеспячэння, каналізацыі;
  • збор, перапрацоўку і ўтылізацыі другаснай сыравіны і бытавых адходаў,
  • пытанні транспарту, бяспекі руху, лагістыкі, сувязі і інфарматызацыі, дзейнасць юрыдычных асоб усіх формаў уласнасці, ІП і фізічных асоб у сферы транспарту і камунікацый і іншыя.

Дзмітрый Савашэвіч нарадзіўся ў 1980 годзе. Скончыў школу ў Скідзелі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-электрык (1997 г.). Працаваў майстрам электратэхнічнага ўчастка на Скідзельскім цукровым камбінаце, галоўным інжынерам ГУККП «Гарсвятло», з 2009 г. — галоўным інжынерам УЖРЭП Кастрычніцкага раёна, узначальваў УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна. З 2018 г. і да новага прызначэння Савашэвіч працаваў генеральным дырэктарам Гродзенскага гарадскога ЖКГ.

Дзмітрый Савашэвіч ужо з’явіўся ў графіку правядзення прамых ліній з гарвыканкамам. Пагутарыць з новым намеснікам можна будзе 29 кастрычніка і 31 снежня.

Хто стане новым кіраўніком гарадскога ЖКГ, пакуль невядома. Пакуль абавязкі гендырэктара выконвае яго намеснік Аляксандр Карповіч.

На пасадзе першага намесніка старшыні гарвыканкама Савашэвіч змяніў Андрэя Жука. Ён жа нядаўна перайшоў на пасаду намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама: