Вакцыну ад COVID-19 у таблетках распрацоўваюць у Беларусі. Вакцына ў форме ін'екцыі ўжо на стадыі клінічных іспытаў, паведаміў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

«Мы паказалі, што мы здольныя таксама стварыць вакцыну разам з расейскімі, кітайскімі распрацоўкамі, заходнееўрапейскімі. Паказалі, што ў нас ёсць патэнцыял, навукоўцы, ёсць веды, ёсць навыкі, напрацоўкі, мы здольныя», — сказаў Уладзімір Гусакоў.
Распрацоўку вакцыны ад COVID-19 у таблетках плануюць скончыць да 2022 года. Яе плануюць выпускаць на прадпрыемстве «Вітуніфарм» у Віцебскай вобласці.
Што яшчэ распрацоўваюць у Акадэміі навук
Зараз у Акадэміі навук ствараюць Цэнтр эксперыментальнай і практычнай вірусалогіі. Акрамя вакцыны ад каранавіруса ў Акадэміі навук распрацоўваюць вакцыну ад грыпа. Бо зараз усе вакцыны імпартныя. Іх прывозяць з Расіі і Францыі. Гусакоў лічыць, што з 2023 года з’явіцца і беларуская распрацоўка.
Калі ў Беларусі зрабілі першую вакцыну
У снежні 2021 года ў Беларусі выпусцілі першую вопытную серыю вакцыны «Спутник V» и «Спутник Лайт». Вакцыны планавалі адправіць на кантроль якасці ў інстытут Гамалеі ў Расіі.
Чытайце таксама: У Беларусі з’явілася новая вакцына ад каранавіруса… з Кубы