Аўтуховіча пакаралі 25 гадамі зняволення. 20 з іх — ва ўстанове ўзмоцненага рэжыму

Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 25 гадоў гадоў пазбаўлення волі. Першыя пяць гадоў зняволенага будуць утрымліваць у турме. Потым на 20 гадоў яго змесцяць у калонію ўзмоцненага рэжыму, паведаміла БелТА.

Мікалай Аўтуховіч.

У чым абвінавачвалі Мікалая Аўтуховіча

Таксама Гродзенскі абласны суд прысудзіў Аўтуховічу штраф у памеры 1000 базавых велічынь (32 000 рублёў) і пазбавіў звання старэйшага прапаршчыка ў адстаўцы.

Мікалая Аўтуховіча абвінавачвалі па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Шэсць з іх — вельмі цяжкія. Зняволенага абвінавацілі ў здрадзе дзяржавы, садзеянні тэрарыстычнай дзейнасці, незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй і выбуховымі рэчывамі, замаху на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, а таксама акце тэрарызму.

Каго яшчэ асудзілі па «справе Аўтуховіча»

Уладзіміра Гундара асудзілі на 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага ён павінен аплаціць штраф 800 базавых велічынь (25,6 тыс.рэ рублёў).

Вольгу Маёраву асудзілі на 20 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф 800 базавых велічынь (25,6 тыс. рублёў).

Паўла Саву асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 700 базавых велічынь (22,4 тыс. рублёў).

Віктара Снегуру пазбавілі волі на 19 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 800 базавых велічынь (25,6 тыс.рублёў).

Галіну Дзербыш асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у 700 базавых велічынь (22,4 тыс. рублёў).

Любоў Резановіч пазбавілі волі на 15 гадоў. Яе накіруюць у калонію агульнага рэжыму. Таксама яна павінна выплаціць штраф 600 базавых велічынь (19,2 тыс. рублёў).

Сяргея Рэзановіча асудзілі на 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 600 базавых велічынь (19,2 тыс. рублёў).

Паўла Резановіча асуділі на 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 800 базавых велічынь (25,6 тыс. рублёў).

Ірыну Мельхер асудзілі на 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. І штраф 700 базавых велічынь (22,4 тыс. рублёў).

Антона Мельхера асудзілі на 2,6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Ірыну Гарачніку асудзілі на 6,1 гадоў пазбаўлення волі з накіраванне ў калонію агульнага рэжыму і штрафу 300 базавых велічынь (9,6 тыс. рублёў).

Мікалай Аўтуховіч — ветэран афганскай кампаніі, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч з Ваўкавыска. У 2004 годзе ўдзельнічаў у выбарах у парламент, прайграў. У 2006 годзе яго асудзілі на тры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Яго прызналі палітвязнем. У 2008 годзе яго вызвалілі датэрмінова ў выніку санкцый ЗША і ЕС. У 2009 годзе Аўтуховіча зноў затрымалі і асудзілі нібыта за захоўванне зброі. Праваабаронцы другі раз прызналі Мікалая палітвязнем. Ён вызваліўся ў 2014 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін зняволення. З 2018 года Мікалай Аўтуховіч часова жыў за мяжой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025