У парку Жылібера высадзілі новыя экзатычныя дрэвы. Там з’явіліся вяз шаршавы на штамбе, манголія і іва цэльналістная хакура нішыкі. Такім чынам у парку працягваюць справу гродзенскай краязнаўцы Наталлі Канюк.
Наталля Канюк аднаўляла ў парку Жылібера існуючы там у мінулым батанічны сад. Жанчына збірала інфармацыю аб відах, якія раслі тут у канцы XVIII стагоддзя. Яна шукала рэдкія экзэмпляры раслін па ўсім свеце.
Наталля высадзіла каля 90 раслін. Калі ў 2017 годзе яна памерла, яе справу працягнулі сябры і супрацоўнікі «Гродназелянбуд». Канюк пакінула спіс раслінаў, якія б хацела бачыць у батанічным садзе. Зараз сярод экзатычных раслінаў можна адшукаць: псеўдатусгу Мензіса, арамію і магнолію.
У парку Жылібера можа з’явіцца аранжарэя
Батанічны сад у Гродне заклалі ў траўні 1775 года. Гэта найбольш вядомы праект французкага батаніка Жана Эмануэля Жылібера. За першыя шэсць гадоў існаванняў саду на яго тэрыторыі сабралі калекцыю з 2000 відаў раслін з розных частак свету і розных кліматычных зонаў.
Імем Жылібера назвалі род раслінаў Gilibertia RUIZ & PAV з сямейства араліевых (Araliaceae). У гродзенскім парку імя Жылібера яна таксама ёсць. Ініцыятаркай пошуку жыліберцыі была настаўніца і краязнаўца Наталля Канюк. Разам з вучнямі яна аднавіла ў парку некаторыя расліны з калекцыі Жана Эмануэля.
Зараз у парку Жылібера прыватны інвестар плануе аднавіць будынак медычнай акадэміі і пабудаваць аранжарэю для вырошчвання экзатычных і лекавых раслін.
Чытайце таксама: Ж — Жылібер. Батанік і масон, што даў імя парку. 5 фактаў пра самага вядомага ў Гродне француза