Крыніца: neman.by
Шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы выпусціў новую калекцыю крышталю для алкаголя «Premiere». Рашэнне выпусціць новую калекцыю стала вынікам рэбрэндынгу, які адбыўся ў 2021 годзе, паведаміў шклозавод «Нёман».
Для крышталю рапрацавалі актуальную ўпакоўку і скарэктавалі пазіцыяаванне. Адштурхоўваліся ад трэндаў: посуд павінен выглядаць сучасна і проста. У ім не павінна быць нічога лішняга. Таксама посуд павінен дарэчна глядзецца ў любым інтэр'еры і пры любой сервіроўцы стала.
Маркетолагі завода вывучылі формы, якія зараз папулярныя і больш запатрабаваныя на рынку. У новую калекцыю увайшлі:
Варыянт шампанкі - больш выкшталцонны, з крышталю, з філіграннай нарэзкай.
Набор з двух келіхаў для віскі каштуе амаль 53 рублі. Набор кілішкаў для віна, аб’ёмам 40 мл — 53,30 рублёў. Набор з чатырох шампанак — 101,5 рубель. Набор келіхаў для кактэйляў аб’ёмам 330 мл — 102,70 рублёў.
Спачатку дызайн узгаднікі з вытворчасцю «Нёмана» і зрабілі першыя ўзоры. Потым іх паказалі фокус-групе, якая станоўча адзначыла новую калекцыю. Пасля гэтага першую партыю новай калекцыі пусцілі ў вытворчасць.
Новую калекцыю ўжо можна набыць у фірмовых крамах «Нёман». У Гродне яны размяшчаюцца на вуліцы Карбышава, 22. А таксама ў ГЗЦ «Triniti».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…