"Гродно Азот". Фото: "Гродненский химик"
На «Гродна Азот» плануюць стварыць вытворчасць па вырабуі нітрата амонія. Будаўніцтва плануюць пачаць ужо ў 2022 годзе. У 2026 годзе аб’ект плануюць увесці ў эксплуатацыю, паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.
Агрэгат плануюць пабудаваць ва ўсходняй частцы «Гродна Азот». Магутнасць вытворчасці - 1500 тон у суткі. Плануюць перапрацоўваць 560 тыс. тон воднага раствору нітрата амонія ў год. Рэжым працы вытворчасці - безперарыўны і кругласутковы — 8 тыс. гадзінаў у год.
Нітрат амонія — соль азотнай кіслаты. Яе выкарыстоўваюць як кампанент выбуховых рэчываў, а таксама як азотнае ўгнаенне.
Для новай вытворчасці плануюць пабудаваць:
На «Гродна Азот» чакаюць, што ад новай вытворчасці будзе эканамічны эфект, у сувязі з пашырэннем пераліку прадукцыі са стабільным попытам. Акрамя гэтага — сацыяльны эфект у сувязі са з’яўленнем новых працоўных месцаў.
Ужо апублікавалі ацэнку ўздзеяння вытворчасці на навакольнае асяроддзе. Азнаёміцца з дакументам можна тут.
Завод па вытворчасці ўгнаенняў плануюць пабудаваць у Аўльсе. Там плануецца выпуск вадкіх угнаенняў Thio-Sul®. Пад такой назвай будзе выпускацца тыасульфат амонія (ATS), які выкарыстоўваюць пры вырошчванні сельскагаспадарчых культур.
Чытайце таксама: «Гродна Азот» хоча пабудаваць устаноўкі па ачыстцы сцёкаў. Іх плануюць зліваць у Нёман
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…