Гродзенскі паралімпіец, лёгкаатлет Аляксандр Трыпуць, памёр 4 кастрычніка. Спартоўцу было 40 гадоў. Пра гэта паведаміла газета «Прессбол».

У Гродне памёр алімпійскі чэмпіён
Аляксандр Трыпуць. Фота: «Твой стыль».

Аляксандр Трыпуць нарадзіўся ў 1982 годзе ў Гродне. Ён быў майстрам спорту міжнароднага класа. У 2000 годзе на летніх Паралімпійских гульнях у Сіднеі ён заваяваў срэбны медаль за кіданне кап’я. У 2004 у Афінах за кіданне кап’я ён атрымаў золата і срэбра ў сямібор'і. Тады гродзенец выступаў як спартсмен з парушэннем зроку. У 2016 годзе на Параалімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра Трыпуця ўзнагародзілі бронзавым медалём за кіданне кап’я.

Як Аляксандр апынуўся ў вазку

У 2013 годзе са спартсменам здарылася няшчасце — Аляксандр упаў з чацвёртага паверха, зламаў хрыбет і апынуўся прыкаваным да інваліднага вазка. Але атлет не паў духам і паставіў мэту далей удзельнічаць у спаборніцтвах, толькi ўжо з вазком. Гарадзенец дайшоў да алімпіяд, нягледзячы на дзевяць перанесеных аперацый.

У 2016-м годзе, па версіі газеты «Пресболл», Трыпуць быў прызнаны чалавекам года.

Рэдакцыя Hrodna.life выказвае спачуванні родным і блізкім Аляксандра Трыпуця.

Чытайце таксама: