Патрыярх Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) Кірыл узнагародзіў ігуменню Гаўрыілу ордэнам Святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі І ступені. Гаўрыіла – першая і адзіная ў Беларусі жанчына, што атрымала гэты ордэн, паведаміла БелТА.

Узнагародзілі “звычайную правінцыйную ігуменню”
Па словах Гаўрыілы, яна не чакала, што ўзнагарода будзе рэальнай. “Калі ўладыка Веніямін зачытваў указ патрыярха, у якім гаворыцца пра ордэн княгіні Вольгі, я пакорліва слухала. Але калі сказаў, што гэта ордэн першай ступені… то ў мяне нават ногі падкасіліся трошкі. Ігуменням звычайна можа прысуджацца трэцяя ступень, ну, больш важным і шмат папрацаваўшым – другой ступені. А мне, звычайнай правінцыйнай ігуменні, далёкай ад цэнтра, – першай ступені…”, – сказала ігумення Гаўрыіла БелТА.

Ордэн Святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі І ступені – трэцяя па значнасці ўзнагарода РПЦ і найвышэйшая жаночая ўзнагарода. Ім узнагароджваюць жанчын за дасягненні ў разнастайных сферах царкоўнага, дзяржаўнага і грамадскага служэння, а таксама за працу на карысць бліжэйшых. У Беларусі Гаўрыіла -першая каго ўзнагародзілі гэтым ордэнам.
Чым вядома Гаўрыіла
Ігумення Гаўрыіла (Глухава) стала вядомая на ўсю Беларусь пасля свайго выступу на праўладным жаночым форуме ў Мінску 17 верасня 2020 года. Са сцэны яна назвала пратэстуючых беларусаў вар’ятамі і «раз’юшаным статкам», параўнаўшы іх з сектантамі. Пасля наведвання Гродна Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам ігумення прабачылася перад усімі, каго абразіў або закрануў яе выступ.
Чытайце таксама: Несправядлівыя абвінавачванні, «Паго


